Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
лахлівасці, як дзяўчынка-пятнастоўка... (Б. Сачанка. Варэйка золата) Параўн.: пятнастоўка — вельмі маладая дзяўчына (гадоў пятнаццаці) (Сцяцко, 133; Сцяшковіч, 408); немаладая дзяўчына, якая вельмі маладзіцца (Сцяцко, 133). Пяхотам прысл. Пяшком. — А куды ідзеш? — У Мінск. — У Мінск? Пяхотам? — Ехаць не маю за што. (Я. Колас. На прасторах жыдця) Параўн.: пяхотам — пешшу (Жыдовіч, II, 136). Пяхцёр наз., м. Перан., груб. Няўклюдны чалавек. Гэй ты, пяхдер, разлёгся тут бабай разанскай, нельга і да арбы падысці... (М. Лынькоў. Над Бугам) Параўн.: пяхцер, пяхцель — вяровачная сетка, у якую кладуць сена, калі едуць у дарогу (Бялькевіч, 379; Шаталава, 148). Пячонікі наз., мн. Спечаная ў агні бульба. Міцька, прынясі ламачча — выграбеш з прыску самы вялікі пячонік. (Б. Сачанка. Мама) [Міхась] з братам Алёшкам пяклі на паляне пячонікі... (Б. Сачанка. Адведкі) Параўн.: пэчонкі, печонікі, печонцы, печонка, пе~ чонкі, печункі, пячонікі — печаная бульба (Вештарт, 395). Пяяць дзеясл., незак. 1. Спяваць. Песню п'яных студэнтаў з «Фауста» Гёте вывучыў мяне пяяць немец-салдацюга рыжы Рудольф. (М. Гарэцкі. Віленскія камунары) — А якая ж песня цікавіць вас? — Ды ходь якая, абы ты пяяла. (Я. Галавач. Загубленае жыццё) 2. Перан. Гаварыць, паведамляць. Сёмка адчыніў акно і падазваў хлапчука. Той шустра i рухава падбег к акну і тоненькім, рэзвым галаском прапяяў: «А то Юзя з Гапай б'юцца!..» (Ц. Гартны. Сокі цаліны) [Васілю] прыйшла ўпартая злосць: «Прыставілі б табе абрэз да грудзей, паглядзеў бы я што б ты запяяў... (/. Мележ. Людзі на балоце) Параўн.: пяяць — спяваць (Насовіч, 543; Гарэцкі, 196; Каспяровіч, 260; Жыдовіч, И
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца, пяных
4 👁
 ◀  / 145  ▶