Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
роўе. Вернуцца нашы, дык я цябе і пшанічнікамі парадую». (А. Бажко. Позняе ворыва) Пяколак наз., м. Частка печы, якая найболый награваецца. Бадька нават не змаргнуў вокам. Саскочыўшы з палацяў ён стаяў ля пяколка і спакойна зашпільваў сарочку на сваіх валасатых шырокіх грудзях. (А. Бажко. Позняе ворыва) У хаце нікога не аказалася, адна гзта забытая бабуля сядзела на печы, звесіўшы на пяколак босыя ногі. (В. Быкаў. Сотнікаў) Параўн.: пяколак — выступ рускай печы (Каспяровіч, 259; Юрчанка, 167; Шаталава, 146), пячурка (Бялькевіч, 377), комінак (Сцяшковіч, 406); пяколка — гзымс над печкаю (Бялькевіч, 377). Пялёхкацца дзеясл., незак. Плюхацца ў вадзе. Хлопчыкі зноў браліся «лавіць рыбу». Пялёхкаліся ў вадзе і настаўлялі кашулькі, як рыбалоўныя сеткі. (3. Бядуля. Язэп Крушынскі) Параўн.: пялёхацца, пялёскацца — плюхацца (Каспяровіч, 260; БРС-62, 770). Пярэсцігі назмн. Дарога напрасткі* Але, як на злосць, праходзілі яны вуліцы і перавулкі, зварочвалі ў глухія завулкі, рабілі пярэсцігі, хітравалі, а нічога не выходзіла. То сям, то там спатыкалі парачкі, якія ці ішлі, ці сядзелі; або Янка, або Васіль углядаліся ў твары, пазнавалі, давалі добры вечар, пытань жа аб Зосі з Рыгорам не хацелі. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: напярэсціг(к)і — наперарэз (БРС-62, 492; Янкоўскі, I, 125); пярэсцікі — болын простая дарога (.БРС-26, 266). Пясошнік наз., м. Гарышча. Дзед нават хаваў вупраж, плуг, а на пясошніку, пад лежаком,— сталёвыя восі... (Б. Сачанка. Не, не ўсё роўна) Параўн.: пясотнік, пясочнік, запясошнік — rapa (ДАБМ, карта № 229, с. 777). Пятнастоўка наз., ж. Пятнаццацігадовая дзяўчына. Тады яна робіць «кніксэк» і ўсміхаецца, як пятнастоўка. (3. Бядуля. Язэп Крушынскі) Дый шчасце й не любіць, каб пра яго ведалі многія, яно цнатлівае да па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 145  ▶