Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
сышліся. Што скажуць людзі?» (Г. Далідовіч. Дамашанская каралева) Параўн.: прысебрыцца — паддобрыцца і нешта атрымаць, узяць (Янкоўскі, III, 102). Прыцелепак наз., м. Падлізнік, прыхвасцень. Альбо якім прыцелепкам прыходзідца князь Глеб сляпой Марысьцы, што нарыхтавала ўжо булку хлеба i кусок кужалю, якога хапіла б «велікамучаніку» на добрый штаны? (К. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: целяпайла — чалавек, які хапае рукамі што-небудзь раней іншых (Насовіч, 692). Прыцюцькацца дзеясл., зак. Зневаж. гл. Прысябрыцца....Выходзь зараз жа з хаты! Чаго прыцюцькаўся? Плёткі пра Кузняцова распускаць? (/. Пташнікаў. Іллюк Чачык) Прычапурыцца гл. Паднядзёліцца. Пудэлак наз., м. Скрынка; увогуле якая-небудзь пасудзіна. Гэта такая штучка, што як адну макавінку з пудэлачку за язык паложыш i — капут... (3. Бядуля. Язэп Крушынскі). Старая была пільна занята анучамі, бляшанымі пудэлкамі, папраўляла нешта долу. (М. Лынькоў. Векапомныя дні) Параўн.: пудэлак— скрыначка (Сцяшковіч, 402), пенал (Жыдовіч, II, 133). Путнёйшы прым. Лепшы. То прыбрала б ты, Зоська, крыху ў хаце. Прыкінула б ложак путнейшай посцілкай. Можа ж зойдзе. (У. Кузьмянкоў. Вяртанне) Параўн.: путный — добры (Бялькевіч, 361). Пуцалаваты прым. Мардаты. Хлопец у карычневай суконнай куртцы з пуцалаватыл{ тварам заварушыўся, заміргаў шэрымі вачыма... (Я. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) Параўн.: пуцалаваты, пуцаты — мардаты (Сцяцко, 131; Лепешаў, 48). Пшашчнік наз., м. Пірог ці блінец з пшанічнай мукі.... Як праз сон бачу: стаіць мая Аўдоля з патэльняй ля стала, частуе мяне асцюковымі аўсянымі праснакамі і суцяшае: «Не падай духам, Базыль! Еш на зда
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прычапўрыцца
8 👁
 ◀  / 145  ▶