Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Чарнушка ўнёс з прыгрэбніка мех бульбы, уладаваў у задку [калёс]. (/. Мележ. Людзі на балоце) Усцяж вуліцы ў Азярках — старыя купчастыя вербы. Застрэшшы хат, адрын, прыгрэбнікаў закладзены гарбузамі. (/. Навуменка. Ведер у соснах) Параўн.: прыгрэбка— пограб (Жыдовіч, II, 129); пагрэбка, прыгрэбка — надбудова з паветкай над пограбам (Юрчанка, 163); прыгрэбнік — пограб (БРС-62, 742), надбудова над склепам (Сцяшковіч, 395). Прыгрэбнік гл. Прыгрэбка. Прыгумень наз., м. гл. Гумнішча, Гумно, Загумень. Завёўшы каня на прыгумень, Зося барджэй забегла ў хату, каб перакусіць... (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Адвёўшы [каня] за вароты на гарод, ён [Мэндрык] ускочыў верхам і рвануў з месца галопам на прыгумень. (А. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: пругмень — загуменне (Жыдовіч, II, 129), прыгуменне (Сцяшковіч, 393). Прыджгаць дзеясл., зак. Хутка вярнудда назад; прымчацца. Гл. Джгаць. А цяпер бач ты яго, сам [Мікалай Мікалаевіч] прыджгаў; мабыць, нешта прыспічыла. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Вунь і таяу што ўцякла, кажуць, прыджгала... (Б. Сачанка. Дзік-бадзяга) Прыпыткоўваць дзеясл., незак. Выведвадь. [Віндэнты] усё прыпыткоўваў па людзях, дзе што чуваць на свеце, ці не гавораць дзе пра што добрае, ці не ідуць адкуль навіны. (К. Чорны. Лявон Бушмар) Параўн.: припытываць, припытаць — вышукваць, выведваць у іншых (Насовіч, 508). Пры свойцы прысл. Па-свойму, пры сабе. — Ну то давай памяняемся. — Нашто нам мяняцда. Няхай будзе пры свойцы. (К. Чорны. Хлеб) Параўн.: па-свойцы— кожны сваім, не мяняючыся (біць яйкі) (Сцяцко, 118). Прысябрыцца дзеясл., зак. Стаць вельмі блізкім, золізіцца, прысуседзіцца. «Ой, выбачай! — Таня яшчэ соннымі вачыма кінула на яго [Юзіка] сарамлівы позірк і, злёгку зачырванеўшыся, борздзенька паправіла сваю прычоску.— Прысябрылася! I ты таксама. Нечага сказаць, абое роўныя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

загўмень, зблізіцца, прйпытаць, прйпытываць, прыгўмень
14 👁
 ◀  / 145  ▶