Старонка 89
◀ / 145 ▶
Чарнушка ўнёс з прыгрэбніка мех бульбы, уладаваў у задку [калёс]. (І. Мележ. Людзі на балоце) Усцяж вуліцы ў Азярках — старыя купчастыя вербы. Застрэшшы хат, адрын, прыгрэбнікаў закладзены гарбузамі. (І. Навуменка. Вецер у соснах) Параўн.: прыгрэбка — пограб (Жыдовіч, II, 129); пагрэбка, прыгрэбка — надбудова з паветкай над пограбам (Юрчанка, 163); прыгрэбнік — пограб (БРС-62, 742), надбудова над склепам (Сцяшковіч, 395). Прыгрэбнік гл. Прыгрэбка. Прыгумень наз., м. гл. Гумнішча, Гумно, Загумень. Завёўшы каня на прыгумень, Зося барджэй забегла ў хату, каб перакусіць... (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Адвёўшы [каня] за вароты на гарод, ён [Мэндрык] ускочыў верхам і рвануў з месца галопам на прыгумень. (К. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: пругмень — загуменне (Жыдовіч, II, 129), прыгуменне (Сцяшковіч, 393). Прыджгаць дзеясл., зак. Хутка вярнуцца назад; прымчацца. Гл. Джгаць. А цяпер бач ты яго, сам [Мікалай Мікалаевіч] прыджгаў; мабыць, нешта прыспічыла. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Вунь і тая, што ўцякла, кажуць, прыджгала... (Б. Сачанка. Дзік-бадзяга) Прыпыткоўваць дзеясл., незак. Выведваць. [Вінцэнты] усё прыпыткоўваў па людзях, дзе што чуваць на свеце, ці не гавораць дзе пра што добрае, ці не ідуць адкуль навіны. (К. Чорны. Лявон Бушмар) Параўн.: припытывать, припытаць — вышукваць, выведваць у іншых (Насовіч, 508). Пры свойцы прысл. Па-свойму, пры сабе. — Ну то давай памяняемся. — Нашто нам мяняцца. Няхай будзе пры свойцы. (К. Чорны. Хлеб) Параўн.: па-свойцы — кожны сваім, не мяняючыся (біць яйкі) (Сцяцко, 118). Прысябрыцца дзеясл., зак. Стаць вельмі блізкім, злізіцца, прысуседзіцца. «Ой, выбачай! — Таня яшчэ соннымі вачыма кінула на яго [Юзіка] сарамлівы позірк і, злёгку зачырванеўшыся, борздзенька паправіла сваю прычоску.— Прысябрылася! І ты таксама. Нечага сказаць, абое роўныя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 145 ▶