Адна постаць збочыла, хутка прастуе да яго [Васіля]. (I. Мележ. Людзі на балоце) 3 гусцяжу сляды вялі на роўную і чыстую прасеку — чалавек, відаць, абрадаваны, што выбіўся нарэшце з зараснікаў, папраставаў па ёй. (Б. Сачанка. Дзік-бадзяга) Параўн.: прастаць — ісді проста (Насовіч, 529), раўнаваць, выроўніваць (Гарэцкі, 191); праставаць — ехаць, не прытрымліваючыся дарогі (Сцяшковіч, 390), ісці напрасткі (Шаталава, 140). Праўлёнцы наз., мн. Члены праўлення сельгасарцелі. Ат, няхай сабе праўленцы рахуюцца там, а нам спяшацца няма чаго! (/. Чыгрынаў. Плач перапёлкі) Праўцом прысл. 1. Напрасткі. Рыгор пералез на пастаўнік і вузенькаю сцежкай пайшоў праўцом да задымленага, з невялічкаю трубою цагельнага будынка-. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) 2. Нерухома. Воўк сутаргава падняў галаву і тут жа апусціў яе — болей не зварухнуўся, выпрастаўся праўцом. (Б. Сачанка. Дзік-бадзяга) Так... мне асталося ісці якіх вёрст пятнаццаць. Дык от ледзьве іду, ногі ад хады праўцом сталі... (К. Чорны. Бадькаўшчына) ...Косіш — ну, проста рукі праўцом становяцца (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) Параўн.: праўком — проста, прама (Янкоўскі, I, 152); праўцака — проста, прама (Дуброўская, 273). Прожар наз., м. Пражэрлівы чалавек. «Усё змеле!» — расчаравана сказаў Уладзік. I сапраўды, Касперыч залажыў у рот апошні кавалак хлеба і сала, не спяшаючыся пачвакаў, глынуў з выглядам пераможды і нават засмяяўся. «О,— сказаў ён,— цяпер аж да заўтрашняга можна трываць!» Тургай гучна зарагатаў: «Ось прожар, дык прожар!» (Я. Колас. На ростанях) Параўн.: прожара — ненаедны, ненажэрны (Сцяцко, 127); прожыр — абжора (Жыдовіч, II, 129). Прыгрэбка наз., ж. і Прыгрэбнік наз., м. Пограб; склеп. Пачынаўся вечар. Тамаш пайшоў у прыгрэбку i да цямна ўспеў яшчэ павысыпадь з мяшкоў у пограб бульбу. (К. Чорны. Зямля) Падвечар Амеля падышоў да Цітковай прыгрэбкі. (М. Лобан На парозе будучыні
Дадатковыя словы
бадькаўшчына)...косіш
9 👁