сышліся. Што скажуць людзі?» (Г. Далідовіч. Дамашанская каралева)
Параўн.: прысебрыцца — паддобрыцца і нешта атрымаць, узяць (Янкоўскі, III, 102).
Прыцелепак наз., м. Падлізнік, прыхвасцень.
Альбо якім прыцелепкам прыходзіцца князь Глеб сляпой Марысьцы, што нарыхтавала ўжо булку хлеба і кусок кужалю, якога хапіла б «велікамучаніку» на добрыя штаны? (К. Крапіва. Мядзведзічы)
Параўн.: целяпайла — чалавек, які хапае рукамі што-небудзь раней іншых (Насовіч, 692).
Прыцюцькацца дзеясл., зак. Зневаж. гл. Прысябрыцца.
...Выходзь зараз жа з хаты! Чаго прыцюцькаўся? Плёткі пра Кузняцова распускаць? (І. Пташнікаў. Іллюк Чачык)
Прычапурыцца гл. Паднядзёліцца.
Пудэлак наз., м. Скрынка; увогуле якая-небудзь пасудзіна.
Гэта такая штучка, што як адну макавінку з пудэлачку за язык паложыш і — капут... (З. Бядуля. Язэп Крушынскі). Старая была пільна занята анучамі, бляшанымі пудэлкамі, папраўляла нешта долу. (М. Лынькоў. Векапомныя дні)
Параўн.: пудэлак — скрыначка (Сцяшковіч, 402), пенал (Жыдовіч, II, 133).
Путнейшы прым. Лепшы.
То прыбрала б ты, Зоська, крыху ў хаце. Прыкінула б ложак путнейшай посцілкай. Можа ж зойдзе. (У. Кузьмянкоў. Вяртанне)
Параўн.: путный — добры (Бялькевіч, 361).
Пуцалаваты прым. Мардаты.
Хлопец у карычневай суконнай куртцы з пуцалаватым тварам заварушыўся, заміргаў шэрымі вачыма... (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах)
Параўн.: пуцалаваты, пуцаты — мардаты (Сцяцко, 131; Лепешаў, 48).
Пшанічнік наз., м. Пірог ці блінец з пшанічнай мукі.
... Як праз сон бачу: стаіць мая Аўдоля з патэльняй ля стала, частуе мяне асцюковымі аўсянымі праснакамі і суцяшае: «Не падай духам, Базыль! Еш на зда
78 👁