Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
иым чынам. Да пары той, аднак, стрымліваўся, толькі крыва перасмыкнуў вуснамі. (Там жа) Параўн.: перасмыкнуцца— скалануцца, перасмыкнуць— 1) (тузаючы, перамясціць) перадягнуць, 2) безасаб. (пра сутаргавы рух) скалануць (БРС-62, 680). Перасмыкнуць гл. Перасмыкнуцца. Пературбацыя наз., ж. Тур бо га. [Антону Ягоравічу] здавалася, што ўсе гэтыя пературбацыі яго не закрануць. (/. Чыгрынаў. На пыльнай дарозе) Песчуга наз., ж. Пясчаная глеба. Зямля на Марцінавым хутары колькі год ляжала аблогам, i на ёй ужо займаўся ядловец, i рос сівец, i дзе-нідзе цвіла жоўтымі калівамі дзіванна — яна любіць песчугу і сонда (В. Адамчык. Дзікі голуб) Параўн.: пяшчуга, пясчуга — пяскі, пясчаная зямля (Сцяцко, I, 133; Шаталава, 147). Пётавацца дзеясл., незак. Здабываць сродкі для існавання....Ен [Раман Салавей] у Гатальскага цяпер з траціны петуецца. (С. ГрахоўскІ. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: петавацца — жыдь у бядзе, у нястачах, марнавацца (Янкоўскі, II, 137); петувацца — многа цяжка працаваць (Жыдовіч, II, 123); петывацца — 1) біць, лупдаваць, біцца, 2) выконваць дяжкую работу (Юрчанка, 160). Петаваць дзеясл., незак. Цяжка працаваць....Укусіць свая вош — успомніць другі, як маці з бацькам петавалі век. (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды) Параўн.: петываць, петывыць — біць (Бялькевіч, 326); петывыць— 1) біць, лупцаваць, бідда, 2) выконваць цяжкую работу (Юрчанка, 160). Пехадралам прысл. Груб. Пешшу.. Дзе там у чорта прыехала! Пехадралам пру! (Я. Koлас. На ростанях) Параўн.: пехадрала — пехатой, хуткім кронам (Сцяшковіч, 371; Жьідовіч, II, 123), пехатой (Дуброўская, 272). Шкар наз., м. Дзіцячая гульня. На беразе Немана вучні гулялі ў пікара, калі прыбег Сямён Самахвал і паведаміў: «Семінарысты едуць!..» (С. Александровіч. Ад роднае зямлі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перасмыкнўць
7 👁
 ◀  / 145  ▶