Пашчэнкі гл. Пашчакі. Перабіранка наз., ж. Саматканая рознакаляровая посцілка (коўдра). Зоня прынесла куль свежай жытняй саломы, дастала са свайго куфра дзяругу-перабіранку ў трыццаць два пруты з прыгожым узорам, можа яшчэ памятку рупнага дзявоцтва сваёй маці, і мякка выслала мне на падлозе. (В. Лдамчык. Зоня) Маці з плачам адчыніла акаванае вечка [куфра] і пачала выкідаць праз акно палатно і коўдры-перабіранкі... (С. Александровіч. Ад роднае зямлі) Як гэта ўсё недарэчна, смешна і родна — дзяругаперабіранка павешана на сцяне... (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды) [Мачыха] занесла да Паўлючка перабіранкі, хусткі і ўсякі іншы нажытак, бо баялася, каб хто ўсё не падгроб пад сябе... (В. Дайліда. Вясна, хлопцы, вясна) Параўн.: перабіранка — від саматканых дываноў і пакрывалаў (Бекіш, 119), каляровая посцілка (Сцяшковіч, 364); перабиранка, перэбиранш — узор і тканіна; вырабы, вытканыя бранай тэхнікай (Уладзімірская, 245). Перабіраны прым. Вытканы ўручную; у пераборы....Міхась разаслаў перабіраную, у індыкі ля краёў, дзярушку і лёг загараць. (У. Дамашэвіч. Горад прыйдзе сам...) [Антось] доўга выціраўся перабіраным ручніком, які маці знарок для яго дастала з кубла, з самага дна. (У. Дамашэвіч. Заклінаю ад кулі) Параўн.: перабор — складаны спосаб ткання (Сцяшковіч, 365). Перамёнка наз., ж. Перапынак паміж урокамі. Лабановіч, крыху пагутарыўшы, пусціў іх [дзяцей] на пераменку. (Я. Колас. На ростанях) Выхавацелька чацвёртага класа... увайшла пасля пераменкі ў клас з вялікім пачкам чырванабокіх яблыкаў. (Я. Брыль. Сірочы хлеб) Параўн.: піряменка — перапынак у школе (Бялькевіч, 330). Перасмыкнуцца і Перасмыкнуць дзеясл., зак. Скрывіцца; прыняць незадаволены выгляд. Тхарыны тварык следчага зноў перасмыкнуўся, але, здаецца, ён умеў валодаць сабой. (В. Быкаў. Сотнікаў) Праўда, для Стася ці яшчэ для каго з гэтых запраданцаў іронія яго была далёкая ад разумения — на гэтага ж начальніка яна дзейнічала, здаецца, самым належ
Дадатковыя словы
перасмыкнўцца, перасмыкнўць, перэбйранш
9 👁