Мележ. Подых навальніцы) [Серафім] выбраў самую большую драўляную лыжку і зачарпнуў патраўкі. (Б. Сачанка. Мальвіна) Параўн.: патраўка, мачанне — страва, смажаныя скваркі сала, мяса, парэбрынкі, кавалачкі каўбасы ў пшанічнай мудэ; гатуецца і падаецца ў шырокай і глінянай місцы (Янкоўскі, II, 132); патраўка, патрава — 1) яда, страва, 2) страва ў выглядзе соуса з кавалачкамі сала, каўбасы, рэбрынкамі (Вештарт, 399), рэдкая страва з мукі (Жыдовіч, II, 120). Паўтарак наз., м. і Паўтарачка н а з ж. Бутэлька ёмістасцю 0,75 л. [Мікіта] быў у сватах, з паўтараком, з боханам хлеба ў ручніку... (В. Адамчык. Дзень ранняе восені) Праз нейкі момант яна [жанчына] ужо стаяла каля стала з запацелай зялёнай паўтарачкай у руцэ. Адкаркавала і наліла асцярожна ледзь не да краёў шклянку мутнай вадкасці. (Б. Сачанка. Начлег на сенавале) Параўн.: паўтарак — прадмет паўтарачнага памеру (БРС-62, 645); паўтарачка — дошка таўшчынёй паўтара вяршка (Сцяшковіч, 359), бутэлька ў 0,75 л (Жыдовіч, I, 100; Сцяцко, 120; Сцяшковіч, 359). Паўтарачка гл. Паўтарик. Пацяпнік наз., м. Хмызняк. Цётка Аксіння — наша суседка. Яе хата, уцалелая ад вайны, ужо старэнькая і слабенькая, як сама гаспадыня, дрывотнік з пацяпнікам пасярод двара відаць ад нас праз акно. (У. Кузьмянкоў. Страшная гульня) Параўн.: пацапок — верхняя жэрдка драбіны ў возе (Крамко, 92). ПашчакГ, Пашчанкі і Пашчэнкі наз., мн. Сківіцы. [Пан] хутка стаў есці, працаваць пашчакамі, як дарваўшаяся да стравы галодная жывёліна. (Я. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) А вакол мітусня, стуканне формаў, нібы хрумсанне пашчанкамі. (3. Бядуля. Язэп Крушынскі) Здаравенны салдат сунуў кулаком у пашчэнкі ротнаму, той аж грымнуўся вобземлю... (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: пашчэнак — сківіца (Жыдовіч, II, 122); пашчэнка — ніжняя сківіца (Сцяцко, 121); пашчомка, пашчэнка — сківіца (Сцяшковіч, 363); пашчэмка — сківіда (Шаталава, 131). Пашчанкі' гл. Пашчакі
Дадатковыя словы
паўтарйк
8 👁