Паска наз., ж. Палоска, пісяга; рубец. У Андрэя па кашулі з пляча i па рукаву беглі дзве чырвоныя паскі крыві. (Я. Галавач. Дзве сцежкі) Ганна стала ўзірацца ў сінявокую смуту перад градою, выглядваць жаданую ясную паску, якая іншы раз на момант выблісквала з-за ўзвышша. (/. Мележ. Людзі на балоце) Параўн.: паскі — завязкі ў фартуху (Жыдовіч, I, 98); паска — палоска (Калоша, 157). Паспёшка наз., ж. Бульба-скараспелка. Ля дзота Панок яшчэ не разганяў гранак: паспешка тут скапана ад вуліцы аж да палавіны гарода. (/. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: паспешка— сорт ранняй бульбы (Сцяшковіч, 355; Шаталава, 128). Пасталы наз., мн. Лапці. Спачатку вада толькі чулася, дзе пасталы ўціскалі пакошу. (/. Мележ. Людзі на балоце) Глушак што-сілы чвякнуў пастол пад лаўку. (I. Мележ. Подых навальніцы) Параўн.: пасталы— скураныя лапці (БРС-62, 635); пасталы, пастолы — лыкавыя лапці (Хрэстаматыя, 334); пасталы— 1) лапці з лыка, 2) шкуранкі, 3) падстаўкі пад ножкі церніцы (Уладзімірская, 253; Сакалоўская, 307), лапці (Янкоўскі, III, 88). Парукацца дзеясл., зак. Павітацца за руку. Прыйшоў Мікіта... Станавіта і нязграбна парукаў/ся з усімі... (М. Зарэцкі. Вязьмо) Адагнуўся той [Верамейчык] ад завязанага мяшка. Парукаліся. (К. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: парукацца — падаць пры сустрэчы руку як знак павагі; павітацца (Насовіч, 568; Яўневіч, 41; Бялькевіч, 391; Жыдовіч, II, 142). Патрактаваць дзеясл., зак. Пачаставаць; падзяліцца чымсьці. Матушка ўстала, узяла папяросы, сама закурыла і гасцей патрактавала. (Я. Колас. На ростанях) Параўн.: (па)трактоваць — пачаставаць (Насовіч, 484; БРС-26, 314; Жыдовіч, II, 120). Патраўка наз., ж. Страва накшталт верашчакі. А колькі майстроў касіць, капіць, стагі складваць, жаць, малаціць, веяць! Пячы хлеб, варыць патраўку... 6 Абабурка М. В
Дадатковыя словы
парукаўіся
6 👁