нядоімка... (К. Чорны. Зямля) Член сельсавета Ланскі, у ботах, заляпаных гразёю па самыя вушы халяў, пераходзіць па падвоканню ад хаты да хаты... (К Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: падвоканне (БРС-62, 561; Янкоўскі, 11,121). Папірашка наз., ж. Кій ці кульбака для апоры пры хадзьбе....У гады маленства з палкі вырабляў мастацкія штукі: птушачак, звяроў і проста харошы кіёчак-папірашку. (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) Незнаемы, забраўшыся на ганак, нават наважыўся быў таркануць у іныльду папірашкай... (М. Лынькоў. Векапомныя дні) Параўн.: пыпірашка— кій (Бялькевіч, 371). Папіхайла наз., аг. Слабавольны чалавек. I выходзіць, што ён — папіхайла, на якім можна ехаць і яшчэ падганяць. Сваё жыццё Піліп Піліпавіч лічыў няўдалым. (У. Кузьмянкоў. Споведзь) Параўн.: папіхач — папіхіч (Сцяшковіч, 349). Паражашца наз., ж. Жанчына, што нарадзіла дзі* ця; парадзіха. Вось, пане доктар. Не давязлі, бачыце. Паражаніца на возе! (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: паражаніца — парадзіха (Сцяшковіч, 350); паражэлля — парадзіха (Шаталава, 126). Парубень наз., м. Тоўстая жэрдка, якой прыціскаюць воз з сенам, саломай, снапамі. Не агледзецца — і другі воз парубнём прыдіскаюць. (3. Бядуля. Язэп Крушынскі) Заскрыпеў пад вяроўкай парубень, ціха, часта,— здавалася, на Доўгіх, калі ўзышоў месяц, прачнулІся драчы (/. Пташнікаў. Чакай у далёкіх Грынях) Параўн.: парубень — рубель, жэрдка (Зубрыцкі, 144; Яўневіч, 25; Жыдовіч, II, 118; Шаталава, 126; ЛГБГ, 128). Пасвішча наз., н. Месца, дзе пасуць жывёлу: паша. Паны правялі хутарызацыю — скасавалі сервітут, і сялянская жывёла таўчэцца ўсё лета на голых выганах, на прырэчным тарфяным куп'і, няма ўжо мясцовага пасвіінча. (Я. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) Параўн.: паста — паша (Жыдовіч, I, 98); пасьвіско (Сцяцко, 118; СцяшковІч, 354); пасавішчэ, пастбішчэ — выпас (Ш ур/178); пасьвішча — паша (Шаталава
Дадатковыя словы
купі, урі
7 👁