Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Памялёшнік наз., м. Гл. Кавёшнік, Качэргі 2. [Кот] палез у памялешнік, нешта адтуль выцягнуў і, мармычучы, пачаў есці. (В. Адамчык. Зоня) У памялешніку ля вёдраў і чыгункоў таўкліся дзеці. (В. Адамчык. На крыжавых дарогах) Параўн.: памялешнік, памялічнік — качарэжнік (Сцяшковіч, 346). Панадворак наз., м. 1. Сядзіба; месца, забудаванае гаспадарчымі будынкамі (Бекіш, 103)....Цяпер другі ўжо тыдзень яны [Сабольскі і Габрусёнак] пякліся на сонцы на Габрусёвым панадворку. (/. Пташнікаў. Чакай у далёкіх Грынях) 2. Двор. На панадворку Марысю пільнуе Султан — крываногі, бяззубы ямнік [сабака]. (А. Бажко. Перад вераснем) 3 хаты праз высокі парог выкульваецца на панадворак Кульба. (А. Асіпенка. Жыта) Параўн.: панадворак — двор (каля дома) (БРС-62, 606; Зубрыцкі, 144; Сцяшковіч, 347). Па-наску прысл. Па-нашаму....Нават гаманіць па-наску нялася. (М. Гарэцкі. Дурны настаўнік) Параўн.: наській — тутэйшы, наш (Юрчанка, 145); наскі — прыметнік ад займенніка наш (Янкоўскі, I, 125). Панцак наз., м. Крупнік. Бацька ніяк не мог супакоіцца, ён сёрбаў забелены панцак і чмыхаў, кідаючы косыя позІркі то на Міхася, то на маці. (У. Дамашэвіч. Горад прыйдзе сам...) Параўн.: панцак — ячменныя крупы (Каспяровіч, 228; Шаталава, 124), суп з ячменных круп (Жыдовіч, I, 95); пянцак — груда, буйныя ячныя крупы (Янкоўскі, III, 105); панцак, пансак — ячныя крупы (Сцяшковіч, 347). Панцаковы прым. Ячменны; з ячменных круп. Чырвонаармейцам падабаўся стары, яны весела жартавалі, успамінаючы панцаковую кашу з рудабельскім салам. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Па падваконню i Па падвоканню прысл. Пад вокнамі. Да зборні пачалі збягацца хлапчукі, якія дасюль віліся па падвоканню ў Прыдатных (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Але я маю чалавечую натуру. Я не магу звягаць на кожнага па падваконню — таму падатак, таму
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁
 ◀  / 145  ▶