Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Параўн.: пазур — пазногаць (БРС-62, 591; Жыдовіч, II, 115; Сцяшковіч, 337), 1) ногаць, 2) капыт (Шаталава, 121). Паклемацца дзеясл., зак. Зневаж. Пажыць, паіснаваць. Думалі, гадоў тры-пяць старая паклемаецца, за той час падрастуць дзеці, а там прыйдзе час і на могілкі. (В. Быкаў. Сотнікаў) Палаткі наз., мн. Насціл пад страхой у хляве; вышкі. А потым ужо порсткае цёплае сена — яно пахне горкім чэмерам — у хлевушку на палатках... (В. Адамчик. Пах летніх траў) На палатках ляжалі жэрдкі, каля іх салома. На тых жэрдках i на саломе сядзелі куры. (У. Дамашэвіч. Сівы конік) Параўн.: палаткі— палічкі, зробленыя што-небудзь сушыць (Насовіч, 390), прыстасаванне з жэрдачак, дзе складаюць снапы (Сцяцко, 114), насціл з дошак пры печы (Янкоўскі, I, 137). Палаці наз.} мн. Насціл з дошак пры печы, на якім раней спалі. Не любіла Тарасіха, што ён крэкча, а то яшчэ злезе з палацяў і пачне ўпоцемку шукаць карца на судніку, мацае, стукае... (М. Гарэцкі. Прысяга) Нарэшце ён [Гвардыян] угледзеў клок Галілеевай барадзёнкі, які тырчаў з высокіх — на ўзровень печы — палацяў. (М. Зарэцкі. Вязьмо) Каля печы вышэй палка выступалі даволі шырокія палаці, дзе асталяваўся дзед Купрыян. (Я. Колас. Дрыгва) Сарока ўселася на палаці, таўханула ў грудзі Зайчыка, які весела рагатаў. (/. Мележ. Людзі на балоце) [Язэп] варочаўся на мулкіх палацях, бясконца думаў пра сказанае Тацянай. (А. Асіпенка. Жыта) Летам у адрыне лепш, чым, скажам, у канюшні або ў кухні на мулкіх расхістаных палацях... (А. Бажко. Перад вераснем) Варочаўся [Базыль], саскокваў з палацяў, падбіваў пад бок сена, бо вельмі ж мулка было пасля пасцелі на дошках... (Б. Сачанка. Варэйка золата) [Кандрат] застаў Хведара на палацях у споднім, той ляжаў і курыў «казіную ножку». (М. Лобан. На парозе будучыні) Параўн.: палаца — насціл з дошак у сялянскай хаце ад печы да супрацьлеглай сцяны (Насовіч, 390); палаці, пылаці — палаткі, вісячыя нары пад столлю (Бялькевіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 145  ▶