нях)...Многа пістонаў і набояў псуе «падшывалец»... (3. Бядуля. Язэп Крушынскі) Сабралася многа літоўцаў. Але яшчэ болей прываліла на пляц да касцёла «польскіх»: дэвоткі з малпачымі мордамі, вясёлыя хлапчукі-падшывальды, чырванатварыя халупнікі ў шыракапузых польтах, іх верныя, але худатварыя, і, як заўсёды, не вымытыя добра майстры і чаляднічкі... \М. Гарэцкі. Віленскія камунары) Параўн.: падшыванец (БРС-62, 582); пыдшывальнік — жэўжык (Бялькевіч, 367); падшпарак — падростак (14—16 год), падлетак (Сцяцко, 113; Сцяшковіч, 335). Падшывалец гл. Падшпарак. Падымаць дзеясл., незак. Падбіраць (пасланы лён). Пакуль Ларыса прыехала з Усесаюзнай выстаўкі, якраз настала пара падымаць з насцілу лён (А. Кулакоўскі. Нявестка) Параўн.: падымаць (лён)— сабіраць лён ca сцелішча і вязаць яго ў снапы (Жыдовіч, II, 114). Пад'яснівацца дзеясл., незак. Праясняцца, святлець. Пад'ясніваецца,— і тады дождж спарнее, асталёўваецца, цэдзіць роўна, праймае ўсё на свеце... (/. Пташнікаў. Чакай у далёкіх Грынях) Параўн.: пад'яснівацца — святлець (Сцяшковіч, 335). Пазарыцца дзеясл., зак. Паквапіцца. Андрэй... наведаў Берагоў па справе куплі імі пляца ў мешчаніна Шэі Краўца, на які пазарыўся сусед Шэі, і завёў гутарку аб тым, як памяшаць Берагам. (Ц. Гартны. Сокі цаліны)...Будзьце пракляты вы, калі пазарыліся на наш кавалак хлеба... (М. Пынькоў. Ядвісіндуб) . . Параўн.: пазарыцца — пазаиздросцщь (Шатэрнік, 193; Гарэцкі, 216). Пазуры наз., мн. 1. Пазногці. Даўгаватыя пазуры блішчаць перламутрам. (3. Бядуля. Язэп Крушынскі) 2. Перан. Кіпцюры. Цярэшка ўздрыгануўся. Знекуль, як бы з-за сотні міль ад яго пачаў падкрадвацца страх. Здалёку-здалёку... Аднак халодныя пазуры гэтага страху краналіся яго разгарачанага ілба. (3. Бядуля. Язэп Крушынскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падясніваецца, падяснівацца
28 👁