Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Параўн.: пікар, пігар — назва гульні, падобнай да рускіх гарадкоў (Янкоўскі, I, 146). Пільчак наз., м. Пінжак (БРС-26, 238). Тым не меней, нават і такі «лапсярдак», са спушчаным далёка ўніз станам, усё ж такі больш стасаваўся з важнасцю моманту, чым які-небудзь замухрысты пільчак вясковага настаўніка. (Я. Колас. На ростанях) Пілявы прым. Настойлівы; вёрткі....Толькі яна [Зося] пераступіла парог, як раптоўна з хаты насустрач ёй кінулася яе малодшая сястрычка, пілявая, замурзаная Тэкля... (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: пілянне — настойлівасць (Насовіч, 415). ПіпГкаць дзеясл., незак. Сігналіць. Недзе піпікала машына — мусіць, тая, што збірае смецце. (В. Адамчык. Калі ападае лісце) Параўн.: піпка — люлька, піпкыла — курэц, што не выпускав з зубоў люльку (Бялькевіч, 327). Пліндраваць дзеясл., незак. Таптаць. Здохла свіння. Галодныя парасяты спліндравалі агарод і пачалі лазіць у наш ячмень. (А. Бажко. Позняе ворыва) Параўн.: пляндроваць, сплянд ров аць — стоптваць, знішчаць таптаннем (Насовіч, 421). Плужок наз., м. Прылада для абганяння бульбы; акучнік. Неяк уранні, калі яны ў два плужкі абганялі бульбу, стары спыніўся на павароце і сказаў... (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды) Параўн.: плужкаваць — абганяць бульбу, плужок — акучнік {Сцяшковіч, 376). Плужыць дзеясл., незак. Перан., іран. Не старацца вучыцца; плесціся ў самым хвасце (у вучобе). — Перайшоў у сёмы ці застаўся? Адказаў за яго [хлапчука] былы кавалерыст: — Ен глыбока бярэ— па два гады на клас. Плужыць па самы дышаль. Мы з адной вёскі. (Я. Брыль. На БыстранцЫ) Параўн.: плужыць — абганяць бульбу (Сцяшковіч, 376). Плюшаўка наз., ж. Жаночая вопратка з плюшавай тканіны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

плўжыць
7 👁
 ◀  / 145  ▶