юцца асобнымі артыкуламі і маюць свае спецыфічныя граматыка-стылістычныя паметы. Усе прыклады-ілюстрацыі ўзяты з пасляваенных выданняў. Варыянты выкарыстанага пісьменнікамі таго ці іншага дыялектнага слова (фанетычныя, акцэнталагічныя, марфалагічныя і арфаграфічныя) змяшчаюцца адзін за адным, напрыклад: адале, адаля і адылі, аддудураны і аддудыраны і г. д. Памяншальныя формы ў асобныя артыкулы не вылучаюдца і паметамі не суправаджаюцца. Асабліва важнае значэнне надаецца заключнай частцы слоўнікавага артикула, дзе пасля паметы параўн. падаюцца словы з жывой беларускай народна-дыялектнай мовы, аднайменныя і аднакарэнныя, раўназначныя і блізказначныя выкарыстаным пісьменнікамі. Асноўная задача такіх матэрыялаў — даказаць, што «вылушчанае» слова не прыдумана пісьменнікам, а запазычана ім з народнай (пераважна роднай) гаворкі ці ў іншага пісьменніка і літаратурна апрацавана, г. зн. мэтанакіравана ўведзена ў літаратурны ўжытак (агульнавядома, што пісьменніцкія неалагізмы сустракаюцца шмат у якіх творах). Акрамя гэтага, параўноўваючы некаторыя літаратурныя нормы, літаратурныя апрацоўкі і прыведзеныя дыялектныя факты, чытач (у першую чаргу студэнт, навучэнец) можа самастойна выявіць пэўныя адрозненні літаратурнага слова ад дыялектнага ці наадварот, а таксама «ўбачыць» пісьменніцкую працу над дыялектным матэрыялам. Усе пададзеныя лексічныя і лексікаграфічныя працы дакладна пашпартызаваны для найболын зручнага карыстання імі
35 👁