мачальным слоўніку беларускай мовы», падрыхтаваным супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства АН БССР (т. 1—5); па-другое, адсутнасць выбраных слоў у літаратурных слоўніках і наяўнасць іх у абласных; па-трэцяе, тэрытарыяльная абмежаванасць сферы ўжывання гэтых слоў, вызначаная лінгвагеаграфіяй. Крыніцай фактычнага матэрыялу з'яўляюцца ў асноўным празаічныя творы беларускіх савецкіх пісьменнікаў. Гэта тлумачыцца тым, што ў прозе значна часцей сустракаюцца разнастайныя дыялектныя асаблівасці і ў ёй дыялектызмы могуць выконваць не толькі эстэтычную, але і назыўную ці інфармацыйную функцыю, таму што ў многіх выпадках яны выступаюць спецыфічнымі мясцовымі назвамі агульнавядомых ці невядомых на значнай тэрыторыі прадметаў, з'яў, дзеянняў, працэсаў і звязаных з імі розных прыкмет, акалічнасцей і інш. Ілюстрацыі-прыклады з паэтычных і іншых жанраў прыводзяцца толькі ў адзначаным плане ці для болын поўнай характарыстыкі значэння дыялектнага слова ў літаратурна-мастацкім творы. Дыялектызмы пададзены строга ў алфавітным парадку. Усе яны размеркаваны па лексіка-граматычных разрадах (часцінах мовы), на што ўказвае пэўная памета (наз.— назоўнік, прым.— прыметнік і г. д.). Акрамя гэтага, змяняльныя часціны мовы суправаджаюцца паметам!, якія паказваюць на род, лік, зборнасць, трыванне. Калі слова выкарыстана пісьменнікам у пераносным сэнсе ці мае стылістычную афарбоўку, яно суправаджаецца таксама неабходнай паметай (у канцы кнігі прыводзіцца спіс умоўных скарачэнняў і поўных назваў граматыка-стылістычных памет). Кожны дыялектызм тлумачыцца апісальна ці літаратурным адпаведнікам у цеснай сувязі з кантэкстам, у якім яго выкарыстаў той ці іншы пісьменнік. Калі гэта зрабіць немагчыма, на дапамогу падключаюцца разнастайныя лексікаграфічныя працы, дзе маецца адпаведнае тлумачэнне. У некаторых выпадках тлумачэнне поўнасцю запазычваецца з дакладнай пашпартызацыяй крыніцы. Кожнае тлумачэнне абавязкова падмацоўваецца адным ці некалькімі прыкладамі, узятымі непасрэдна з л]таратурна-мастацкага твора з указанием яго назвы і аўтара. Мнагазначнасць слоў перадаецца пералікам і нумарацыяй у адным артыкуле розных значэнняў слова, якія таксама суправаджаюцца прыкладамі-ілюстрацыямі з мастацкіх тэкстаў. Аманімічныя дыялектызмы змяшча
Дадатковыя словы
зяў, зяўляюцца
45 👁