Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Калі гэтыя словы трапляюць у літаратурную мову, іх называюць дыялектызмамі» 1. Са сказанага вынікае, што «дыялектнае слова» і «дыялектызм» паняцді не тоесныя. Пад дыялектнай лексікай увогуле разумеецца сукупнасць слоў, якія ўжываюцда ў пэўнай гаворцы ці дыялекце і сваім гукавым складам або значэннем, сваімі граматычнымі ці фразеалагічнымі асаблівасдямі адрозніваюцца ад літаратурных. Трапіўшы ў літаратурную мову па адпаведнай прычыне, дыялектныя словы ў залежнасці ад сваіх асаблівасцей супрацьпастаўляюцца літаратурным нормам і называюцца фанетычнымі, акцэнталагічнымі, лексічнымі, семантычнымі, словаўтваральнымі, марфалагічнымі, сінтаксічнымі і фразеалагічнымі дыялектызмамі. Беларускія савецкія пісьменнікі актыўна выкарыстоўваюдь у сваіх творах дыялектызмы пераважна як моўную характарыстыку дзейных асоб, але ў апошнія дзесяцігоддзі некаторыя з іх (асабліва пісьменнікі малодідага ўзросту) нават у сваёй, аўтарскай, мове стараюцца выкарыстаць усе магчымыя сродкі выражэння сучаснай беларускай мовы. Таму зараз і ў паэтычных творах шырока наглядаецца так званая «дыялектызацыя». Напрыклад, у чатырохрадковым вершы Р. Барадуліна «Існасць» выкарыстаны фанетычны, марфалагічны і акцэнталагічны дыялектызмы: Хоць век твой — краец веташка, Шлях людзям знач ты, жыцьмеш покі, Каб не разбіцца, як машка, Аб ветравое шкло зпохі! («Полымя», 1976, № 1, с. 81) Выдзеленыя дыялектныя словы адэкватныя літаратурным нормам акраец, будзеш жыць, мошка і машкара. Дапаможнік гэты прапануецца як слоўнік-даведнік, у які ўключаны найболып арыгінальныя і шырокаўжывальныя ў мове мастадкай літаратуры лексічныя, семантычныя і словаўтваральныя дыялектызмы. Крытэрыямі аднясення такіх лексем да дыялектызмаў з'яўляюдда, па-першае, стылістычная памета абл. (абласное) у «Руска-беларускім слоўніку пад рэдакцыяй Я. Коласа, К. Крапівы, П. Глебкі (М, 1953), «Беларуска-рускім слоўніку» пад рэдакдыяй К. Крапівы (М., 1962) і «Тлу7 Гурскі М. I., Булахаў М. Г., Марчанка М. Ц. Беларуская мова, ч. 1. Мінск, 1969, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюдда
50 👁
 ◀  / 145  ▶