Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
вой народнай гаворкай, і ў гэтай справе старажытнал беларуская літаратурная мова выпрацавала своеасаблівыя прыёмы пісьма, заснаваныя на выкарыстанні моўных сродкаў жывой гаворкі, што надзвычай узбагачала сістэму выяўленчых сродкаў літаратурна-пісьмовай мовы і вызваляла яе ад незразумелых народу стараславянізмаў і іншых традыцыйных кніжных элементаў, якія сваімі вытокамі ішлі яшчэ ад часоў агульнарускай пісьменнасці і станавіліся яўнай архаічнасцю» 1. У сучаснай беларускай філалогіі тэрмін «дыялектызм» тлумачыцца як «слова, ужыванне якога абмежавана пэўнай гаворкай» 2, «слова або словазлучэнне, уласдівае якой-небудзь гаворцы, але не ўжываемае ў літаратурнай мове»3, «слова і выраз, які ўжываецца толькі ў данай мясцовасці і не адпавядае ўстаноўленым нормам літаратурнай мовы»4, «слова або моўны зварот з якоганебудзь дыялекту, ужыты ў літаратурнай мове»5. Існуе меркаванне, што «дыялектызмы — гэта словы мясцовых гаворак, якія, будучы ўжытымі ў мастацкім творы, значэннем, граматычнай будовай ці гучаннем адрозніваюцца ад слоў агульнанародных, літаратурных. Дыялектызмы не ўваходзяць у склад лексікі літаратурнай мовы»6. Есць імкненне размежаваць тэрміны «дыялектнае слова» і «дыялектызм»: «Словы і выразы, якія ўжываюцца ў пэўнай гаворцы ці мясцовым дыялекце і па свайму гукавому саставу або значэнню адрозніваюцца ад слоў агульнанародных, літаратурных, называюцца дыялектнымі. 1 Шакун Л. М. Аб мове паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе».— У зб.: Труды по языкознанию. Мінск, 1958, с. 115. 2 Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Фанетыка. Арфаграфія. Лексікалогія. Мінск, 1961, с. 179. 3 Юрэвіч А. Л. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мінск, 1962, с. 64. 4 Макарэвіч А. А. Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік. Мінск, 1963, с. 43. 5 Баханькоў А. Я Гайдукевіч /. М., Шуба П. П. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, выд. 2-е. Мінск, 1972, с. 114. 6 Камароўскі Я. М., Мяцельская Е. С. Беларуская мова. Дапаможнік для абітурыентаў. Мінск, 1974, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
28 👁
 ◀  / 145  ▶