УВОДЗШЫ Сучасная беларуская мова, адна з маладых і высокаразвітых нацыянальных моў Савецкага Саюза, якая, як і многія іншыя нацыянальныя мовы, выступае ў дзвюх разнавіднасцях — літаратурнай і дыялектнай. Літаратурная разнавіднасдь (беларуская літаратурная мова) — гэта ўнармаваная і адшліфаваная пісьменнікамі, публіцыстамі, вучонымі, дзеячамі культуры і асветы вышэйшая форма камунікацыі і інфармацыі, прызначаная для агульнанароднага карыстання ў вусным і пісьмовым выглядзе. Дыялектная разнавіднасць (беларуская дыялектная мова) — неўнармаваная, тэрытарыяльна і ў некаторай ступені сацыяльна абмежаваная, беспісьмовая форма беларускай нацыянальнай мовы, уласцівая пераважна вясковаму насельнідтву і прыгодная толькі для штодзённа-бытавога карыстання. Абедзве ўказаныя разнавіднасці на сучасным этапе знаходзядца ў цеснай узаемасувязі і ўзаемадзеянні. Асабліва выразна гэта праяўляедда ў арыгінальных творах беларускіх пісьменнікаў, дзе заканамерна пераплятаюдца разнастайныя агульнанародныя і вузкамясцовыя моўныя асаблівасці. Сучасная беларуская мастацкая літаратура з'яўляецца адной з багацейшых славянскіх літаратур як у сэнсе тэматыкі, так і ў сэнсе моўна-выяўленчых сродкаў. Таму мова яе ўяўляецца ўзорам, на які трэба раўняцца пры адборы ў літаратурную мову розных выяўленчых сродкаў. Праўда, мова беларускай мастадкай літаратуры яшчэ дасканала не вывучана, але нават павярлоўны аналіз твораў паказвае, што ў іх сінтэзаваны і арганічна знітаваны лексічныя асаблівасці як літаратурнай, так і дыялектнай разнавіднасці беларускай нацыянальнай мовы. Адзначанае, можна сказаць,— працяг і ўдасканаденне традыцый старажытнай беларускай літаратуры, у якой «праявілася тэндэндыя да золіжэння мовы творту мастацкай літаратуры, асабліва публіцыстычных, з жы
41 👁