Не чуючы пальцаў, зноў пачаў [Ратушняк] запрагаць каня — засупоньваць і падпінаць. (/. Пташнікау. Агні) Параўн.: падпінак, падпінка — пасак (Шаталава, 118). Падпрыпек наз., м. Месца пад прыпекам. [Люба] загарнула жар, засланіла печ, дастала штосьці з падпрыпека і пачала вячэраць, сеўшы на заслон. (К. Чорны. Люба Лук'янская)...Мачыха сказала безнадзейна: «Развялось пошасці етай! Надысь ноччу ўстала, падпаліла лучыну, дак яны [прусакі] па падпрыпеку — шась, як войска якое!...» (/. Мележ. Людзі на балоце) Параўн.: подприпечек, пршгечек— 1) прыпек, 2) прыморак (Корань, 150); падпрыпек — падпечак (Сцяшковіч, 332). Падцялежыцца дзеясл., зак. Знядца са шворна поўнасдю цІ часткова (пра драбіны, калёсы). Падцялежыўшыся, нахіліліся да крушні і калёсы... Паддялежыліся разводы, крута стоячы на адным месцы; вывіхнуліся з-пад панараду цялежкі, бліснуўшы белымі шынамі, затрашчалі, ломячыся, аглобні... ГІанок пачуў, як яго раптам падкінула ўгору, ударыўшы ў бок ляжэйкай; пасля ён усё роўна як паляцеў у яму разам з мяхамі і разводамі. (/. Пташнікаў. Тартак)Параўн.: сцялежыцца — сарвацца, здзецца са шворна (аб калёсах) (Яўневіч, 52). Падцялёжыць дзеясл., зак. Падняць задок калёс перадком. Конюха ўдалося знайсці хутка, на гразкім саўгасным двары, ён паддялежыў задок і мазаў квачом восі. (Г. Далідовіч. Чуйнае неба) Параўн.: цялежкі — пярэдняя частка калёс (Шаталава., 192). Падчапурыцца гл. Паднядзёліцца. Падшпарак і Падшывалец наз.} м. Жарт. Падлетак, гарэза, свавольнік. Нават гэтыя падшпаркі... і тыя не смеюць перарваць ачараванне песні... (К. Крапіва. Мядзведзічы) Але гзтыя думкі ўмомант разляцеліся, як вераб'і, калі ў іх вясёлы гурток паляціць каменьчык, кінуты рукой якоганебудзь падшывальца-жэўжыка. (Я. Колас. На роста
Дадатковыя словы
верабі, лукянская, падчапўрыцца, подпрйпечек
7 👁