Сокі цаліны) Узяў бы, як сакратар, падзудзіў нашых хлопцаў, у нас дружныя, дык мы б іх і падцягнулі. (П. Галавач. Спалох на загонах)
Параўн.: пад'юджваць (БРС-62, 583; Бялькевіч, 304).
Паднядзеліцца, Падчапурыцца і Прычапурыцца дзеясл., зак. Прыбрацца па-святочнаму (Сцяшковіч, 330).
Юзя спешна прыбірала са стала — ёй трэба было навесці парадак у кухні, падаіць галяндэрак і, крыху паднядзеліўшыся, збегаць у Даўгінава. (А. Бажко. Перад вераснем) Дома я быў месяц і кожны дзень на змярку, паднядзелены, спяшаўся ў клуб. (Б. Сачанка. Мальвіна). Людзі, па-святочнаму падчапураныя, тоўпіліся ля дзвярэй, немаведама чаго і на каго крычалі. (Б. Сачанка. Мальвіна) «Дзівак,— думаю я і не магу стрымаць усмешкі.— Яму куды лепш было б «апрасціцца», а не прычапурвацца». (П. Галавач. Чацвёртае спатканне). Сяргей перавёў вочы на Ганну: «І ты прычапурылася, як дзевачка. Ці не на танцы, а..?». (А. Кудравец. На зялёнай дарозе)
Параўн.: паднядзеліцца — надаць сабе святочны выгляд, прыбрацца (Шаталава, 118); падчапурыць — падхарашыць, падчапурыцца — прыбрацца (Шаталава, 120, 143); чепурицьца — апранацца (Насовіч, 697); прычапурыцца — прыхарашыцца (БРС-26, 261), выстраіцца, прыбрацца (Каспяровіч, 256; Сцяцко, 130).
Падпаяска наз., ж. Пояс, падпяразка.
Братачка правёў рукамі па вузкай раменнай падпаясцы, зашпіленай паверх шэрай картовай кашулі, і ўсміхнуўся. (А. Кудравец. На зялёнай дарозе)
Параўн.: падпаяска, пыдпыяс, пыдпыясык — шнурок, пояс, падпяразка (Насовіч, 446; Бялькевіч, 306, 366).
Падпінак наз., м. Церассядзёлак.
Справа ішла... аб церассядзельніку (іначай кажуць — падпінак). (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) [Юрка] падбягае да Смыка, папраўляе хамут, выцягвае грыву з-пад мокрага лямца, адпускае ніжэй падпінак — з вяроўкі, увесь у вузлах. (І. Пташнікаў. Лонва)
Параўн.: падпінак — падбрушнік (Шатэрнік, 190), пасак (у вупражы) (Шаталава, 118).
Падпінаць дзеясл., незак. Падцягваць і падвязваць церассядзёлак (Янкоўскі, II, 128).
82 👁