нях) ...Многа пістонаў і набояў псуе «падшывалец»... (З. Бядуля. Язэп Крушынскі) Сабралася многа літоўцаў. Але яшчэ болей прываліла на пляц да касцёла «польскіх»: дэвоткі з малпачымі мордамі, вясёлыя хлапчукі-падшывальцы, чырванатварыя халупнікі ў шыракапузых польтах, іх верныя, але худатварыя, і, як заўсёды, не вымытыя добра майстры і чаляднічкі... (М. Гарэцкі. Віленскія камунары)
Параўн.: падшыванец (БРС-62, 582); пыдшывальнік — жэўжык (Бялькевіч, 367); падшпарак — падростак (14—16 год), падлетак (Сцяцко, 113; Сцяшковіч, 335).
Падшывалец гл. Падшпарак.
Падымаць дзеясл., незак. Падбіраць (пасланы лён).
Пакуль Ларыса прыехала з Усесаюзнай выстаўкі, якраз настала пара падымаць з насцілу лён (А. Кулакоўскі. Нявестка)
Параўн.: падымаць (лён) — сабіраць лён са сцелішча і вязаць яго ў снапы (Жыдовіч, II, 114).
Пад'яснівацца дзеясл., незак. Праясняцца, святлець.
Пад'ясніваецца,— і тады дождж спарнее, асталёўваецца, цэдзіць роўна, праймае ўсё на свеце... (І. Пташнікаў. Чакай у далёкіх Грынях)
Параўн.: пад'яснівацца — святлець (Сцяшковіч, 335).
Пазарыцца дзеясл., зак. Паквапіцца.
Андрэй... наведаў Берагоў па справе куплі імі пляца ў мешчаніна Шэі Краўца, на які пазарыўся сусед Шэі, і завёў гутарку аб тым, як памяшаць Берагам. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) ...Будзьце пракляты вы, калі пазарыліся на наш кавалак хлеба... (М. Лынькоў. Ядвісін дуб)
Параўн.: пазарыцца — пазайздросціць (Шатэрнік, 193; Гарэцкі, 216).
Пазуры наз., мн. 1. Пазногці.
Даўгаватыя пазуры блішчаць перламутрам. (З. Бядуля. Язэп Крушынскі)
2. Перан. Кіпцюры.
Цярэшка ўздрыгануўся. Знекуль, як бы з-за сотні міль ад яго пачаў падкрадвацца страх. Здалёку-здалёку... Аднак халодныя пазуры гэтага страху краналіся яго разгарачанага ілба. (З. Бядуля. Язэп Крушынскі)
76 👁