мовіч носцам ткнуў у закручаныя рагожай цюкі. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка)
Параўн.: носсам, насцаком — біць нагою, наском бота (Янкоўскі, I, 170).
Носцам гл. Ногца.
Нукала наз., аг. Той, хто ў гутарцы часта паўтарае слова «ну».
— Саўка?
— Ну...
— От жа людзі ўсе як людзі.
— Ну?
— От жа нелюдзь ты, нукала... (М. Лынькоў. Саўка-агіцірнік)
Параўн.: нукала — той, хто нукае (Насовіч, 342).
Нюхаўка наз., ж. Зневаж. Нос.
Сотнікаў з натугай павярнуў галаву і апынуўся твар у твар з канваірам.
— Падлюгі!
— Ты, заступнік! Адвярні нюхаўку, а то красную юшку спушчу. (В. Быкаў. Сотнікаў)
Параўн.: нюхаўка, нюхмарка, нюхало, нюшка — нос, вялікі нос, мыса (Жыдовіч, I, 88; II, 109; Сцяшковіч, 317; Шаталава, 113).
Няежны прым. Які дрэнна есць.
У чарадзе Бабруковых свіней, якіх я пасвіў на выгане, быў адзін вельмі няежны парсючок. (Я. Брыль. У Забалоцці днее)
Параўн.: няўежна (Янкоўскі, II, 117).
Нязгрэда наз., аг. Нязграбны.
Поруч з ёю [Марынай] Міхась Ермаліцкі здаваўся проста нязгрэда: ступаў шырока, непаваротліва... (Я. Скрыган. Няпрошаная сляза)
Параўн.: нязгрэба — няўдалы, няспрытны (БРС-62, 530; Сцяшковіч, 317).
Нямыцька наз., аг. Той, хто не любіць мыцца.
А пхэ! Нецікавае дзіця — герой наш. Увесь у соплях, і нямыцька, і худы... (М. Гарэцкі. Ціхая плынь)
Няцца дзеясл., незак. Практыкавацца, імкнуцца.
Нават гаманіць па-наску трохі нялася... (М. Гарэцкі. Дурны настаўнік)
82 👁