Старонка 74
◀ / 145 ▶
О Обдым наз., м. Абдымак. Рыгор сам не чакаў гэтай насцярогі — гук дзвенгнуў шклом у акне і, напэўна, дайшоў да гаспадыні. Скокам маладога тыгра ён апынуўся каля Ганны і спрытным обдымам прытуліў да сябе. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Одум наз., м. Роздум. «Эх, разгаварыўся, суддзя! — падумаў з одумам аб сабе старшыня.— А ён стаіць — хоць бы што, у галаве — адно: пусцяць ці не?..» (І. Мележ. Людзі на балоце) Параўн.: одум — задуменне (Сцяшковіч, 319). Ось і От часц. гл. Вот. Ось прожар дык прожар! (Я. Колас. На ростанях) «Ось бачыце!» — нядобра ўзрадаваўся загадчык райана. (В. Быкаў. Абеліск) У яго быў пляменнік — от, галайстра нейкі, тут у мястэчку,— а ў яе пляменніца — добрая дзяўчына — гаспадыня спраўная, хоць і з вёскі. (Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі) Параўн.: ось — вось (Жыдовіч, І, 89). От гл. Ось. Ото прысл. Тут. А ото ўжо і ямка. Садзіцеся, пакуль я разблытаю вуды. (М. Лобан. Гарадок Устронь) Параўн.: ото — вось, тут (Насовіч, 376; Жыдовіч, ІІ, 110). П Пабіваць дзеясл., незак. Баранаваць ворыва першы раз. Спачатку яна сеяла — спраўна, не горш за любога мужчыну,— ён пабіваў перад ёю раллю. (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды) Параўн.: пабіць — параўнаваць (паскародзіць) перад сяўбой узаранае поле (Янкоўскі, ІІ, 118). Пагонка наз., ж. Дарога, па якой праганяюць статак; выган. Зубрэй сышоў з вуліцы і падаўся пагонкай. (Г. Далідовіч. Старая сасна)
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 145 ▶