...Бесклапотны які. Нядбайны. Сварлівы і гнеўны. Няўжо і калі спіць — ён той жа? Ха-ха-ха! Незачэпа, ой, ой, незачэпа! Задзіра. (Ц. Гартны. Сокі цаліны)
Параўн.: нізачэпаны — некрануты (Сцяцко, 106); нідатыка — незачэпа (Жыдовіч, II, 107).
Нездаляка наз., аг. Фізічна слабы.
Як жа тут не возьме злосць. На матку, на нездаляку-каня, што нават ісці як трэба не ідзе! (І. Мележ. Людзі на балоце)
Параўн.: нездалека, нездалетнік, нездалетніца — той, у каго мала фізічнай сілы (Янкоўскі, III, 72); нездалека, нездаляка, неўздаляка — слабы (Панюціч, 82).
Нездаляшчы прым. Нямоглы, слабы фізічна.
«Хто нездаляшчы?» — весела адгукнуўся Васіль... (І. Мележ. Гарачы жнівень) Ды вось — дзед, дзед у яго! Каму ён патрэбен — сляпы, нездаляшчы... (М. Ракітны. Далёкія гады) Дзіку цяжка ўгнацца за чарадою, бо ён стары, нездаляшчы, і таму ён цураецца яе і астаецца адзін. (Б. Сачанка. Дзік-бадзяга) Хворы ён [Міця], нездаляшчы. Таму і ў армію не ўзялі. Тут толькі і асталіся такія — малакасосы ды хворыя. (І. Навуменка. Сасна пры дарозе)
Параўн.: нездалетны — нямоглы (Янкоўскі, I, 128); нездаляшчы — слабы (Панюціч, 83).
Неўдаль наз., аг. Няўдалы чалавек, няўдаліца.
«Няўжо-такі бацькі згодзяцца за такую неўдаль выдаць яе?» — закінуў пытанне ці то аднаму сабе, ці то на разгадку ўсім Пятрусь. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) От ба, неўдаль! (К. Чорны. Нянавісць)
Параўн.: няўдаля — неакуратны чалавек (Жыдовіч, I, 110).
Нё ж часц. Няўжо ж.
Нё ж даседзелі да канца? (П. Галавач. Чацвёртае спатканне)
Параўн.: анёж, аняж, анягож — няўжо (Каспяровіч, 21); нё ж, нёж — няўжо (Гарэцкі, 163; Сцяшковіч, 314).
Ногца і Носцам прысл. Нагой (наском абутку ці сагнутым каленам).
«Вон, каб ты здох!» — вылаяўся салдат і даў сабаку ногца. (М. Лобан. На парозе будучыні) Герасі
81 👁