Недабоек наз. м. Недабіты.
Летась, здаецца, я расказвала вам, забраўся [Косцік] на страху гумна і шуснуў уніз. Добра, што там салома ляжала. І як яшчэ цэлы застаўся... Мы тады празвалі яго недабоечкам... (С. Александровіч. Ад роднае зямлі)
Параўн.: недабой — брак у палатне, калі нітка ўтоку слаба прыбіта бёрдам (Шаталава, 112).
Недалэнгі прысл. Няздольны, няздатны.
Мішка ўбачыў, як у яго [швагра] ад злосці пачало касіць правае вока, і Мішка падумаў, як сястра любіць яго, гэткага недалэнгага, малога, і як жыве з ім. (В. Адамчык. Хата)
Параўн.: недалэнга — недарэка, няўклюдны, недалужны (Сцяцко, 106); нідалэнгаваты — нязграбны, няўдалы (Жыдовіч, II, 107); недалуга, недалэнга — няздольны, няздатны (Сцяшковіч, 312); нідалэнжны — няздольны, няздатны (Шаталава, 112); недалэнгі — 1) кволы, фізічна слабы. 2) нязграбны, няўклюдны (Панюціч, 86).
Недалягаць дзеясл., незак. Не хапаць.
У чалавека ёсць жонка... Усё добра... Ён любіць яе, як любяць другія, а можа нават і болей за іншых, але яму ўсё нечага недалягае, яму ўсё думаецца, што ў яго каханні нешта недзе страчана, не, не цяпер, а некалі... даўно... (В. Адамчык. Калі ападае лісце)
Параўн.: недалягаць — адчуваць немач, слабасць пры хваробе (Усціновіч, 60).
Недатопкі наз., мн. Зношаны абутак.
[Сварыліся] за пусцяковіну, за глупства, за зламаную іголку, за лапаць-недатопак, за тое, што курыца, мусіць, знеслася ў суседзевых каноплях. (К. Крапіва. Мядзведзічы)
Параўн.: нэдотопки, нэдотыпки, нэдотупкы, недотопки — стары зношаны абутак (Сакалоўская, 299); недатопак — атопак, апорак (Сцяшковіч, 312).
Нежывець дзеясл., незак. Рабіцца мёртвым; пераставаць рухацца.
Сэрца то нежывела, то шалёна торгалася... (А. Наўроцкі. Снежань)
Незачэпа наз., аг. Іран. Недатыкальная асоба, недатыка.
82 👁