Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Недабоек наз. м. Недабіты. Летась, здаецца, я расказвала вам, забраўся [Косцік] на страху гумна і шуснуў уніз. Добра, што там салома ляжала. I як яшчэ цэлы застаўся... Мы тады празвалі яго недабоечкам... (С. Александрович. Ад роднае зямлі) Параўн.: недабой— брак у палатне, калі нітка ўтоку слаба прыбіта бёрдам (Шаталава, 112). Недалэнгі прысл. Няздольны, няздатны. Мішка ўбачыў, як у яго [швагра] ад злосці пачало касіць правае вока, і Мішка падумаў, як сястра любіць яго, гэткага недалэнгага, малога, і як жыве з ім. (В. Адамчик. Хата) Параўн.: недалэнга — недарэка, няўклюдны, недалужны (Сцяцко, 106); нідалэнгаваты — нязграбны, няўдалы (Жыдовіч, II, 107); недалуга, недалэнга — няздольны, няздатны (Сцяшковіч, 312); нідалэнжны — няздольны, няздатны (Шаталава, 112); недалэнгі — 1) кволы, фізічна слабы. 2) нязграбны, няўклюдны (Панюціч, 86). Недалягаць дзеясл., незак. Не хапаць. У чалавека ёсць жонка... Усе добра... Ён любіць яе, як любяць другія, а можа нават i болей за іншых, але яму ўсё нечага недалягае, яму ўсё думаецца, што ў яго каханні нешта недзе страчана, не, не цяпер, а некалі... даўно... (В. Адамчык. Калі ападае лісце) Параўн.: недалягаць— адчуваць немач, слабасць пры хваробе (Усціновіч, 60). Недатопкі наз., мн. Зношаны абутак. [Сварыліся] за пусцяковіну, за глупства, за зламаную іголку, за лапаць-недатопак, за тое, што курыца, мусіць, знеслася ў суседзевых каноплях. (К. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: нэдотопки, нэдотыпки, нэдотупкы, недотопки — стары зношаны абутак (Сакалоўская, 299); недатопак— атопак, апорак (Сцяшковіч, 312). Нежывёць дзеясл., незак. Рабіцца мёртвым; пераставаць рухацца. Сэрца то нежывела, то шалёна торгалася... (А. Науроцкі. Снежань) Незачэпа наз., аг. Іран. Недатыкальная асоба, ыедатыка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 145  ▶