Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Настабурчыцца дзеясл., зак. Натапырыцца. У сенцах уз лез [кот] на паліцу i наста бурчыўся: пачуў, быццам скрабаюцца мышы ў скрынцы з прыпасамі. (М. Гарэцкі. Смачны заяц) Параўн.: настабурчаны— непрыгладжаны, калматы (Сцяшковіч, 309). Настрамачак наз., м. Невялікі воз....Вязу гэта я настрамачак вішаю, аж ідзе [Банадык Гатальскі]. Паздароўкаўся лагодна, нібы здзекуецца, і ўшчаў... (С. Грахоускі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: настрамак — невялікі воз (Янкоўскі, I, 126; Жыдовіч, II, 106). На сяло прысл. На пасядзёнкі. Гэта некалі яшчэ, мусіць малым, Марцін пайшоў на сяло, а там у яго спыталі, што робяць маці з бацькам. «Сечку жнуць»,— сказаў Марцін (яны, мусіць, рэзалі сечку), і з таго дня за ім цягнуўся гэты хвост і кожны тузаў... (В. Адамчык. Дзікі голуб) Наўзахапы прысл. Навыперадкі. Але магу сказаць, што Юлік, хоць і кум мне, але чалавек ён от які! Не мог хіба каморнік да мяне на кватэру застацца ці што? I ў мяне хата не горшая за яго. Дык не, наўзахапы пабег, каб адно чалавека да рук прыбраць... (К- Чорны. Зямля) Наўхватошчую прысл. На скорую руку; хапаючыся. Жылі яны [дзед Андрэй з бабкай Хадорай] на саменькім ускрайку вёскі ў маленькай хатцы-кузоўцы, якую дзед Андрэй з дапамогай сваякоў наўхватошчую агораў да замаразкаў. (У. Кузьмянкоў. Страшная гульня) Нахлашч гл. Нарасхлёст. Нахрапна прысл. Нахабна, нахрапам. Даруй, Рыгор, што я так нахрапна залез у твой пакой. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: нахрапам, нахрапна — сілком, нахабна (Каспяровіч, 204); нахрыпам (Бялькевіч, 282). Нахрапнік наз., м. Наморднік у аброці....Але-ткі забрытаў, сціснуў ёй [кабыле] храпы нахрапнікам і прывязаў за повад да разложыстай вярбы... Ш. Гарэцкі. Ціхая плынь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

настабўрчыцца
9 👁
 ◀  / 145  ▶