Бесклапотны які. Нядбайны. Сварлівы і гнеўны. Няўжо і калі спіць — ён той жа? Ха-ха-ха! Незачэпа, ой, ой, незачэпа! Задзіра. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: нізачэпаны— некрануты (Сцяцко, 106); нідатыка — незачэпа (Жыдовіч, II, 107). Нездаляка наз., аг. Фізічна слабы. Як жа тут не возьме злосць. На матку, на нездаляку-каня, што нават ісці як трэба не ідзе! (/. Мележ. Людзі на балоде) Параўн.: нездалека, нездалетнік, нездалетніца — той, у каго мала фізічнай сілы (Янкоўскі, III, 72); нездалека, нездаляка, неўздаляка — слабы (Панюціч, 82). Нездаляшчы прым. Нямоглы, слабы фізічна. «Хто нездаляшчы?» — весела адгукнуўся Васіль... (/. Мележ. Гарачы жнівень) Ды вось — дзед, дзед у яго! Каму ён патрэбен — сляпы, нездаляшчы... (М. Ракітны. Далёкія гады) Дзіку цяжка ўгнадца за чарадою, бо ён стары, нездаляшчы, i таму ён цураецца яе i астаедца адзін. (Б. Сачанка. Дзік-бадзяга) Хворы ён [Міця], нездаляшчы. Таму і ў армію не ўзялі. Тут толькі і асталіся такія — малакасосы ды хворыя. (/. Навуменка. Сасна пры дарозе) Параўн.: нездалетны — нямоглы (Янкоўскі, I, 128); нездаляшчы — слабы (Панюціч, 83). Нёўдаль наз., аг. Няўдалы чалавек, няўдаліда. «Няўжо-такі бацькі згодзяцца за такую неўдаль выдадь яе?» — закінуў пытанне ці то аднаму сабе, ці то на разгадку ўсім Пятрусь. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) От ба, неўдаль! (К Чорны. Нянавісдь) Параўн.: няўдаля — неакуратны чалавек (Жыдовіч, I, 110). Нё ж часц. Няўжо ж. Нё ж даседзелі да канца? (П. Галавач. Чацвёртае спатканне) Параўн.: анёж, аняж, анягож — няўжо (Каспяровіч, 21); нё ж, нёж — няўжо (Гарэцкі, 163; Сцяшковіч, 314). Ногца і Носцам прысл. Нагой (наском абутку ці сагнутым каленам). «Вон, каб ты здох!» — вылаяўся салдат і даў сабаку ногца. {М. Лобан. На парозе будучыні) Герасі
9 👁