I прыкра Хомку, што бацька яго... сабраўся-ткі лён церці, ляпае адзін у лазні мяліцаю. (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) Параўн.: мяліца— 1) мялка, 2) вялы працаўнік, 3) той, хто марудна есць (Насовіч, 297); мяліца, мяльніца— церніца (Бялькевіч, 271). Н Нааддалёк прысл. Наводдаль. Васіль стаяў нааддалёк, ля жарон і, адвярнуўшы голаў, задумана азіраў сцены, столь і чатыры старыя аблезлыя абразкі. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: аддалёк — воддаль (Жыдовіч, III, 11). Набераткі і Нарытнікі наз., мн. Спецыяльныя шлейкі, як'імі падтрымліваецца хамут у каня; набадры. [Немцы] падпяразаны шырокімі жоўтымі дзягамі, I плечы іх пераматаны, што ў коней, жоўтымі набераткамі... (I. Пташнікаў. Тартак) Тады, як дружкі прыбіралі стужкамі вуздзечку, нарытнікі, дугу, ён [Чарнушка] палажыў на воз лепшага мурожнага сена... (7. Мележ. Людзі на балоце) Параўн.: набердкі (Шатэрнік, 163); набедрики, напетрики (Масленікава, 176); намэдрыкі (Сцяцко, 102); набераткі (Бялькевіч, 272); набадры, набераткі — раменная частка вупражы, якая накладаецца на тулава каня (Шаталава, 108); нарыт(ш)нікі — набэдрыкі (Шатэрнік, 171; Масленікава, 177). Набыльваць дзеясл., незак. 1. Станавіцца падобным. Алесь пачаў часцей хадзіць на вячоркі і вечарынкі падлеткаў, вучыцца пад Макараву скрыпку танцаваць, набыльваць, як гаварылася, на кавалера. (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды) 2. Думаць....Кожны ўжо напэўна набыльваў пра тое, каб як пайсці дадому, бо недзе ў канцы калідора, каля кладоўкі, дзынкала вядром тэхнічка. (В. Адамчык. Калі ападае лісце) Параўн.: набыльваць — прывучацца (Сцяшковіч, 298). Набычыцца дзеяслзак. Надзьмуцца; прыняць ваяўнічую позу, падобна раз'юшанаму быку. Глядзі, як набычыўся Яўхім,— яму і цвярозаму 5 Абабурка М. В
Дадатковыя словы
разюшанаму, якімі
9 👁