слова папярок не кажы, а цяпер п'яны,— як рысь той. (/. Мележ. Людзі на балоце) Параўн.: набычаны — насуплены, нахмураны (Сцяшковіч, 298). Навік наз., м. Навічок. Дык лепш наўперад склікаць адных навікоў, падагнаць іх трохі, а ўжо крыху пазней сабраць рэшту вучняў. (Я. Колас. На ростанях) Параўн.: навік — новы чалавек (Сцяшковіч, 299). Наглы прым. Злосны. У Хведара дзве сястры ёсць, дык старэйшая Матыльда спрыяе Хведару, гэтакая самая, як ён, наглая i ненаедная. (/(. Чорны. Ліст Якуба Малькевіча) —...Сабака ваш наглы,— сказаў ён [Патржанецкі]. — Наглы, гэтага мала, ён яшчэ i разумны. (Л. Чарнышэвіч. Світанне) Параўн.: наглы — раптоўны (БРС-62, 470), нахабны (Жыдовіч, И, 103). Над духам прысл. Над прыпекам, дзе ідзе дух (цяпло)....А адзежа ді высахла хаця? Я яе на коміне над духам, выкруціўшы, павесіла... (/. Пташнікаў. Агні) Надысь прысл. Нядаўна; на днях. Калі Хведзька вылез з-за стала, знарок трымаючы лыжку з прусаком бліжэй перад Ганнай, мачыха сказала безнадзейна: «Развялося пошасді етай! Надысь ноччу ўстала, падпаліла лучыну, дык яны па падпрыпеку — шась, як войска якое!..» (/. Мележ. Людзі на балоце) Параўн.: надась, надысь, нагдай, нагдась — на днях (Насовіч, 302); нагдысь, надась, надысь — нядаўна (Бялькевіч, 273—275); надысь — надоечы (Жыдовіч, II, 103). Надзяванка наз., ж. Адзенне. Я ўсё на гэтую жанчыну гляджу, а на дзяўчыну, што побач, дык і мала. А як глянуў, ахнуў: Тося! Яна аказваецца! Ды такая прыгожая! I надзяванка ў яе вельмі ж шыкоўная. Куды там! (Л. Савіцкі. Палын — зелле горкае) Параўн.: надзёжа — адзенне (Насовіч, 304); надзяванё— начынка (Шаталава, 109). Нажутка наз., ж. Верхняя жаночая вопратка з рукавам! (Жыдовіч
Дадатковыя словы
нажўтка, пяны
13 👁