Сокі цаліны) Ці даўно перад панам у тры пагібелі гнуўся, ён ужо тут мацыяш... (К. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: моцоя — крэпасдь (Насовіч 292); мацая— мацак (Юрчанка, 128); мацыя — важнасць, (Сцяшковіч, 285); масіяш— звадыяш (Шаталава, 103). Мацыяш гл. Мацыя. Метушыцца дзеясл., незак. Мітусіцца. У сярэдзіне яе. [грамады] метушыліся два палешукі, пабраўшыся загрудкі. (Я. Колас. На ростанях) Параўн.: мятушыцца — мітусіцца (Жыдовіч, II, 101). Мляўкі прым. Перан. Млосны, млявы. Раі дакучлівых мух і мляўкі смак халоднай, нішчымнай заціркі. (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды) Параўн.: мляўкі— млявы (Сцяцко, 97; Сцяшковіч, 288); мляўка— млява ад гарачыні (Бялькевіч, 265). Мост наз. м. Падлога. У хаце тупае капыткамі ['авечка] па масту, бляе. (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) Параўн.: мост — падлога (Насовіч, 29; Каспяровіч, 190; Хрэстаматыя, 334; Юрчанка, 130; Бялькевіч, 266; Сцяшковіч, 290; Жыдовіч, II, 99; Шаталава, 105). Мутарна прысл. Моташна, непрыемна. [Галілей] упяў у Гвардыяна спакойны задуменнадапытлівы погляд, ад якога таму стала мутарна. (М. Зарэцкі. Вязьмо) Параўн.: мутэрна, мутырна — непрыемна (Бялькевіч, 267). Мычка наз., ж. Абчасаная на грэбені і скручаная скруткам жменька льновалакна (Юрчанка, 133). Мятнулася з грэбнем і мычкамі лёну дзеўка і, спуджаная, таго ж часу дзесь прапала. (М. Гарэцкі. Панская сучка) Параўн.: мычка, мычачка — жменя ільну, падрыхтаваная для працы (Бялькевіч, 269). Мэрам прысл., злучн. Быццам, нібы. Усё — мэрам зачараванае, нейкаю таемнаю сілаю, нерухома, бязмоўна, нібы мёртвае — прытаіўшыся маўчала. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: мэрам — нібы, прыблізна, быццам (Гарэцкі, 145; БРС-26, 174; Жыдовіч, II, 100). Мяліца наз., ж. Церніца
Дадатковыя словы
мўтарна
13 👁