звычак маладых (Сцяцко, 94); маладзён, маладзенец — жаніх (Панюціч, 73); маладзеніц — малады, жаніх (Шаталава, 103). Маладзёнак гл. Маладзён. Малец наз., м. Хлопец. Тады Лясніцкаму стала зусім добра, прыемна. Радасна-занепакоены, ён сам сабе думаў: «Тэта ж усе такія добрыя, любыя мальцы...» (М. Зарэцкі. Сцежкі-дарожкі) «Ды нішто яшчэ малец»,— усміхнулася жонка. (Г. Далідовіч. ГІенсіянер) Параўн.: малец — хлопец, падлетак (Бялькевіч, 259; Панюціч, 24); маліц — хлопец (Бялькевіч, 259; Зубрыцкі, 142). Марсянуць дзеясл., зак. Уцячы, драпануць, сігануць. Калі я сабраўся кінуць граблі і марсянуць праз рэчку дамоў, пацямнела, прапала сонца, адразу пасвяжэла, застыў на спіне і на твары пот. (Г. Далідовіч. Ліст да Олі) Параўн.: марськануць — нечакана выцяць (Калоша, 156); марскануць— кінуць, пабароць (Сцяцко, 96), штурхануць (Жыдовіч, II, 96); марскануцца — дацягнуцца (Жыдовіч, II, 96). Маршчакі наз., мн. Скураныя лапці. Сотні глотак падхоплівалі песню, выцягваліся няголеныя худыя кадыкі, весялей тупалі стаптаныя абцасы і маслакаватыя ступакі, абутыя ў апоркі і маршчакі. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэепубліка) Параўн.: маршчак — лапаць са скуры (Янкоўскі, I, 114); маршчакі, шкуранкі — лапці, пашытыя са скуры (Сакалоўская, 297). Мастаколіцца дзеясл., незак. Прыладжвацца. У хаце было ціха. Толькі на столі бзынкалі мухі, мастаколячыся нанач. (У. Дамашэвіч. Заклінаю ад кулі) Параўн.: прымастаколіцца — прымайстравацца, уладкавацца (Сцяшковіч, 397). Мацыя наз., аг. і Мацыяш наз., м. Іран. Важная персона. Ну, ушчап'іў капялюх, дык ужо, думает, і паніч. Невялікая мацыя, невялікі хвэрт, нябось Мікола адразу раскуёіў, калі заікнуцца не дае аб ём... (Ц. Гартны
Дадатковыя словы
марсянўць, ушчапіў
18 👁