нах з баравое паляны, і красуню-дзяўчыну, што так лешыць старанна... (П. Броўка. Хлеб) Параўн.: ляшыць — адзначаць край пасеву, праводзячы рыску палкай або ўтыкаючы пучкі саломы (Бялькевіч, 257). М Мажара наз., ж. 1. Павозка, прыстасаваная для перавозкі снапоў, сена, саломы. За гумном, нібы хто кійком прайшоўся па штыкету, пратарахдела пустая мажара (У. Кузьмянкоў. Споведзь) 2. Колькасць прывезенага на мажары. Піліп паліў ёўню і сушыў жыта, якога ў гумне набралася мажары ca дзве. (У Кузьмянкоў. Споведзь) Параўн.: мажарка — сані з маленькімі драбінкамі, мажары — калёсы з драбінамі вазіць сена, снапы, салому (Бялькевіч, 257); мыжара — воз, павозка з драбінамі (Там жа, 268); мажары — калёсы для звозкі снапоў і сена, мажы — доўгія шырокія драбіны, якія ставяцца на павозку пры перавозцы сена, саломы, вікі і інш. (Жыдовіч, II, 94). Майткі наз., мн. Штаны. Дзед Талаш быў у кароткім кажушку, у суконных з раменнымі латамі майтках... (#. Колас. Дрыгва) Іншы раз сюды, у Камароў кут, прыганялі кароў мяшчане, цыбатыя, у кароткіх майтках і ў жоўтых блішчастых касках, накрадзеных, напэўна, у местачковай пажарнай. (В. Адамчык. Раяль з адламаным вечкам) Параўн.: майткі — штаны (Каспяровіч, 184; БРС-62, 431), верхнія штаны (ДАБМ, карта 326, с. 930), кальсоны (Сцяшковіч, 276). Маладзён і Маладзёнак наз., м. Малады чалавек. Капітан званіў у райком, дзе дзяжурыў інструктар аддзела прапаганды, сухарлявы маладзён Банадзюк. (П. Пестрак. Серадзібор) «Я ж, дзіця маё, зла табе не жадаю, вучу, як трэба лепш жыць, не так, як мы: пражылі і нічога добрага не ўбачылі,— адказала на гэта маці,— мы цябе з астатняга вучылі, цяпер ты вучоны, не маладзёнак ужо, глядзі сам». (Г. Далідовіч. Сустрэча) Параўн.: мыладзеніц — хвароба, прыпадак (Бялькевіч, 268); маладзян — немалады чалавек, які не кідае
9 👁