Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Параўн.: лутка — вушак (Жыдовіч, II, 92; Шаталава, 99). Лябіх наз., м. Гультай (Бялькевіч, 255). «Во, палюбуйся на гэтых лябіхаў. Спектакль спраўляюць»,— спыніўся каля нас дзядзька Міхей. На мове дзядзькі Міхея лябіхі азначала гультаі. (У. Кузьмянкоў. Вяснушка) Ляжак наз., м. Месца пры печы; ляжанка. Цётка ставіць Харытону на ляжак малако ці чугунок варанай бульбы. (А. Бажко. Перад вераснем) Параўн.: ляжак— выступ печы, на якім можна сядзець (СцяшковІч, 272); ліжанка — запечак (Бялькевіч, 250); ляжайка — ляжанка (Жыдовіч, II, 93,). Ляжэйка наз., ж. гл. Аглабіно, Гнушка. Ратушняк адпусціў лейцы і прыхінуўся бокам да ляжэйкі. (/. Пташнікаў. Агні) Валодзі Сідаркі з Валуйком даўно нідзе не відаць, хоць глядзі, стаўшы на ляжэйкі,— у іх добрыя коні. (/. Пташнікаў. Лонва) Параўн.: ляжэйка — жэрдачка ў калёсах (Каспяровіч, 182). Лякацца дзеясл., незак. Палохацца. А Васіль не ўнімаўся: «Ды не, не! Ты толькі, дзядзька, не лякайся — то усё будзе добра»,— супакойваў ён Хлора. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Параўн.: лекаць, злекаць (-цьца) — палохаць, палохацца (Насовіч, 267); лякацца, злякацца — (с) палохацца (Гарэцкі, 139; Каспяровіч, 182; Шатэрнік, 151; Сцяшковіч, 195); зьлякнуцца — спалохацца (Бялькевіч, 211). Ляха наз., ж. Града; разора; паласа поля ад разоры да разоры. [Туман] куляўся за вострыя макавінкі дрэў, поўз хвалямі, як дым у сырое надвор'е на цёмных лехах да хаты... (А. Савіцкі. Палын — зелле горкае) Параўн.: лЬха — знак пры пасеве (Насовіч, 274); ляха — града (Шаталава, 101), знак пры сяўбе (Каспяровіч, 183), градка (Хрэстаматыя, 334; БРС-62, 428); ліха — палоска, што займаецца адным праходам пры ручной сяўбе (Бялькевіч, 251). Ляшыць дзеяслнезак. Ставіць знакі, меткі (салому, галінкі) за сейбітам на загоне (Яўневіч, 34). Праслаўляе ён поле i... сяўбу, і агні на рабі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гнўшка, надворе
8 👁
 ◀  / 145  ▶