сці... (Ц. Гартны. Сокі цаліны) Рыгор? Табе ж проста латва — з месца на месца. (Там жа) Параўн.: латво— 1) легка, без цяжкасцей, 2) лоўка (Насовіч, 266); латва — легка, добра (Гарэцкі, 135); латно — выгадна, вельмі добра, зручна (Зубрыцкі, 141). Латвёй і Лацвёй прысл. Лепш; выгадней. А на сваё жыццё на зямлі яны [хрысціяне] пазіраюць, як на спосаб латвей дастасавацца да банкету на тым свеце. (Я. Колас. На ростанях) «Эх, братка, ты мой, братка! — усміхаецца дзядуля.— Лацвей табе цяпер казаць — не тое было ў даўны час». (М. Гарэцкі. Досвіткі) Анісім прыкідваў, як бы гэта лацвей і незаўважней праціснуцца між іхніх шырокіх і худых спін да прылаўка%.. (Б. Сачанка. Дзік-бадзяга) Праўда, сына ён [Літвіновіч] не крыўдзіў, памагаў, колькі мог. Ды тады лацвей было яму памагаць. (/. Шальманаў. Пачынаўся дзень) ...Лацвей ужо ў сваёй вёсцы адказваць на ўсё і за ўсё. (/. Чыгрынаў. Плач перапёлкі) Параўн.: латвЪи— лягчэй, лепш (Насовіч, 266); лацвей — лягчэй, прыемней, лепш (Гарэцкі, 175; Каспяровіч, 176; Шатэрнік, 146); лацьвей— лепей, добра (Яўневіч, 33); лацьві — легка, добра (Бялькевіч, 248); латвей — лепш (Шаталава, 95). Латуны наз., мн. Што-небудзь зношанае, латанае, дзіравае. Дзімка, раскінуўшы рукі, смачна спаў пад латунамі. (М. Капыловіч. Па хлеб) Параўн.: латунок — від капоты (Каспяровіч, 175); латнік — старая посцілка, якой накрываюпь каня (Сцяшковіч, 259); лотуны — лахманы (Шаталава, 95). Лацвёй гл. Латвёй. Ліпаўка наз., ж. Кошык з ліпы. Міколка ўзмахвае сваім кошыкам. Поўная ліпаўка баравікоў — жаўцявых, чырванаватых, цёмных... (М. Лынькоў. Васількі) Параўн.: ліпаўка— бочка з ліпы (БРС-62, 420), драўляная пасуда, выдзяўбаная з ліпы (ЖыдовіЧ, I, 73), ліпавая бочачка для мёду (Шаталава, 97). Лутка наз., ж. Бакавы стаяк асады дзвярэй i акон (Бялькевіч, 253). А тая павесіла даёнку на цвік, што тырчаў у лутцы, i вынесла з сянец кош з дробнай бульбай. (/. Чыгрынаў. У горад
Дадатковыя словы
дзень)...лацвей, латвъй, лўтка
25 👁