Капою сена ляпіўся да невысокага пакатага пагорка курэнь-аднабочка. (Б. Сачанка. Не, не ўсё роўна) Параўн.: курэнь, курынь — шалаш (Корань, 142); курэнь — будка ў садзе (Бялькевіч, 239) Кутаць дзеясл., незак. Рабіць плот (прывязваць дубцам*і вертыкальныя калкі да гарызантальнай жэрдкі). Базыль насек бярэма лазовых дубцоў, ускінуў іх на плечы і пацягнуў у Піліпаў двор. Прымерыў рукою вышыню плятня і, сагнуўшыся, пачаў не спяшаючыся кутаць. (Б. Сачанка. Варэйка золата) Трохі болей за месяц адпачываў душой — касіў, кутаў сваячцы плот, наслаўшы ў хляве невялічкі тачок, абіваў снапы. (/. Навуменка. Ведер у соснах) Параўн.: кутаць — гарадзіць (плот) (Шаталава, 92) Л Лабок наз., м. Франтон; зашчытак. [Мотка] усхопліваўся на страху, станавіўся ўніз галавой і спакойна праходзіў на руках ад лабка да хлява i назад. (М. Лобан. На парозе будучыні) Параўн.: лабяк, залобак — франтон (Прач, 166); лабок (ДАБМ, с. 779). Лагво i Лагло наз., н. Логава. Вакол лагва бялелі, валяліся абгрызеныя косці, зусім яшчэ свежыя, з рэшткамі мяса... (Б. Сачанка. Падгалая) Стары выграб з палукашка сена, кінуў яго ў кут, трасучыся ад плачу, памог пляменніку дайсці да гэтага смяротнага лагла, прыкрыў посцілкаю... (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: лагва — логава, бярлога (Бялькевіч, 245); лагво, лагавішча, лагоўе — месца, дзе знаходзіцца воўчы вывадак (Сцяшковіч, 255). Лагло гл. Лагво. Лазовікі наз., мн. Лапці з лазы. I вось... я заказаў дзядзьку Кузьме, каб ён сплёў мне лапці-лазовікі. (77. Пестрак. Квас і лапці) Параўн.: лазавікі — лазовыя лапці (БРС-62, 411). Ласяк наз., м. Папруга, пасак. Здаравенны маўклівы Гаўрусь Каляда... выцягвае з-за «ласяка» сякеру, здымае рукавіцы. (Я. Брыль. У Забалоцці днее) Латва прысл. Добра; выгадна. Латва — я таксами супроць меншавіцкай драбла
Дадатковыя словы
кўтаць, лазбвікі
9 👁