Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Кулька наз., ж. Дзяржанне на кассі для правай РУкі. Бярыся ля маёй рукі, сынок... А праваю за кульку вазьміся... I роўна, пры самай зямлі вадзі... Толькі на касу не налягай вельмі. (М. Капыловіч. Сірата) Параўн.: кулька — лучок, рукаятка ў касе (Янкоўскі, II, 95), дужка на кассі (Сцяцко, 85; Сцяшковіч, 250), ручка на кассі і папярочная планачка на дзяржанні ў лапаце (Шаталава, 90). Куляса наз., ж. Самаробная сукаватая палка; кульбака. Промень ліхтара асвятліў толькі сукаватую блішчастую кулясу, якую адзін з субяседнікаў трымаў між кален. (Я. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) Параўн.: куля— мыліца (Сцяцко, 85); куліса — прасека ў лесе (Бялькевіч, 237). Кумільгам і Кумільгом прысл. 1. Мігам, вельмі хутка. Дзіўнае, незразумелае пачуццё, падобнае да страху, апанавала тады Карызну, і ён кумільгам кінуўся цераз двор у хату. (М. Зарэцкі. Вязьмо) 2. Потырч, кулём....Немец піхнуў хлапца перад самымі варотамі свірна ўбок... і той паляцеў кумільгом у снег. (/. Чыгрынаў. Плывун) Параўн.: комельгом— хутка, вельмі хутка (Насовіч, 243); кумільгаю, кумільгым — хутка, як слова сказаць (Бялькевіч, 238). Кумільгом гл. Кумільгам. Кураўка наз., ж. Лямпа без шкла; газоўка. У хаце ў гэты час загарэлася лямпа, не кураўка, а тая вялікая. (Я. Тарас. Асіны) Параўн.: кураўка— 1) недагарэлае палена, 2) лямпа без шкла (Сцяцко, 85; Сцяшковіч, 251). Курняўкаць дзеясл., незак. Мурлыкаць, мяўкаць....Абодва паўзлі па траве, курняўкаючы, як каты. (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) Параўн.: курняўкаць, курняўкыць — мяўкаць (Бялькевіч, 239; ЛГБГ, 291). Курэнь наз.} м. Часовае жыллё; шалаш. К ул ьп ц ац ь гл. К ул ды каць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кўлька, кўраўка, піхн^ў
9 👁
 ◀  / 145  ▶