дзіве — ці то аб зямлі, ці то аб волі. (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) Параўн.: кукобіць, кукобіцца— важдаццд, няньчыцца (Юрчанка, 117); кукобіць— песціць, даглядаць (Бялькевіч, 236) Кулдыкаць і Кульгіцаць дзеясл., незак. Кульгаць. Але горшая бяда ў тым, што хлопец без нагі — адрэзана ніжэй калена. Кулдыкае чалавек на драўляшцы. (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) Міканор кульгіцаў, апіраючыся на качарэжку. (А. Кулакоўскі. Тры зоркі) Параўн.: кулдыбаць — кульгаць, павольна ісці (Насовіч, 268); кулдыкацца — перакульвацца (Гарэцкі, 131; Бялькевіч, 237); кулдыкнуцца ■— кульнуцца (Янкоўскі, III, 57); кульгік — кульгавая хада (Янкоўскі, II, 94); кулдыкнуцца— упасці, перакуліцца (Бялькевіч, 237). Кулдыячыць дзеясл., незак. Гаварыць невыразна. А ў гэты час іх вартаўнік кулдыячыў страшэнна, калечанай расійскай мовай. (М. Зарэцкі. Сцежкі-дарожкі) Параўн.: кулдыячыць — лепятаць; неразборліва гаварыць (Гарэцкі, 131; Бялькевіч, 237), гаварыць незразумела (Шаталава, 91). Кулёк наз., м. Верхняя вопратка з даматканага сукна. Следам за галавой паказаўся і сам мужчына, апрануты ў лапці, шырокае сіняе галіфэ, саматканы суконны кулёк і нейкую жоўта-сінюю форменную шапку. (М. Зарэцкі. Сцежкі-дарожкі) Параўн.: кулёк— пінжак (Каспяровіч, 170), верхняя мужчынская кароткая вопратка з саматканага сукна (Жыдовіч, I, 70), Кулідка наз., ж. Булка хлеба. Падаючы торбу загаварыла: «Я тут хлеба дзве кулідкі паклала. Учора спякла...» (/. Мележ. Людзі на балоце) [Цётку Тэклю] злавілі з шасцю кулідкамі хлеба, калі яна несла іх у мяшку некаму ў лес. (Б. Сачанка. Апошнія i першыя)...А калі выручыш грошы, купі якую кулідку хлеба... (М. Капыловіч. Па хлеб) Параўн.: куліда, кулідка — буханка хлеба (Янкоўскі, I, 103; Прач, 166; Вештарт, 386); куліта, кулітка — булка хлеба (Хрэстаматыя, 334), каравай хлеба (Бялькевіч
11 👁