Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Калі ж бо краму няма. 3 чаго іх зробіш? — выкрикнула з першага рада Параска. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Мірончыкі! Есць хто дома? Краму дзяшовую прывезлі ў сельпо аднаасобнікам! Ці то вам не трэба яна? (М. Лобан. Гарадок Устронь) Параўн.: крам— 1) баваўняная куплёная тканіна, звычайна тыпу паркалю, 2) любая фабрычнага вырабу тканіна (Уладзімірская, 223), крамная матэрыя (Бялькевіч, 231); крама — тканіна фабрычнага вырабу (Шаталава, 85). Крама гл. Крам. Кручок наз., м. Бутэлька (пустая і поўная) ёмістасцю 0,125 л. Лабановіч дішком паслаў бабку Параску ў манапольку па кручок гарэлкі, або мярзаўчык, як яго тады называлі. (Я. Колас. На ростанях) Параўн.: кручок — 1) 1/8 л, 2) бутэлька ёмкасцю ў 1/8 л (Клімчук, 43; Сцяцко, 83). Крыжак наз., м. Прыстасаванне з дзвюх збітых накрыж палак на версе саламянай страхі. На ўсім грэбні сядлаюць хату крыжакі, каб вецер не ўздымаў салому. (Я. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) Параўн.: крыжоўка — крыжавіна (Сцяцко, 83); крыжаванне — скрыжаваныя ўверсе канцы дошак, якія замацоўваюць краі саламянай страхі (Сцяшковіч, 245); крыжак — падстаўка (Сцяшковіч, 245). Кубёлак наз., м. Кубел, кубелец. А ты — садзіся. На гэты кубёлак садзіся. (К. Чорны. Вялікі дзень) Параўн.: кубёлак, кубэлак — кубел (Сцяшковіч, 247); кубёлак — кубелец (Жыдовіч, III, 67). Кубло наз., н. Гняздо. «Тата, а каменьчыкі ў кубельца вераб'інае ты паклаў?» — часам ускокваў у хату і пытаўся Валодзька. (М. Ракітны. Такое яе сэрца) Параўн.: кубло — гняздо птушкі, у тым ліку хатняй; кублец (Янкоўскі, I, 103). Кукобіць дзеясл., незак. Песціць, Усё пільней кукобяць думку асмолаўцы аб нейкім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабінае, кукббіць
8 👁
 ◀  / 145  ▶