кручваецца ланцуг у калодзежы (Сцяшковіч, 245); ковырыты — вароты ў канцы вёскі (Бялькевіч, 229). Кокаць дзеясл. незак. Утвараць выгук «ко-ко-ко» (пра курэй). Пятух дзюбаў, што раскідаў вепер (вяпрук), і ўжо без клопату сакатаў і кокаў. (М. Гарэцкі. Зіма) Параўн.: кокаць, кокацца — квактаць, сакатаць (Юрчанка, 114); кокодакаты — моцна кудахтадь (Клімчук, 42). Конча прысл. Абавязкова. Анупрэй сюды выправіў. Кажа, каб ты конча пад раніцу быў там... (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: конче (Насовіч, 245), кончы (Каспяровіч, 165), конча (Янкоўскі, I, 99; Бялькевіч, 230; Сцяшковіч, 237; Жыдовіч, II, 82) — абавязкова. Копанікі наз., мн. Сані, палазы якіх зроблены з выкапанага з карэннем дрэва. [Асмолавец] прымасціцца рачыкам у дзіравых «копаніках» (санках з не гнутага, а копанага ў лесе з кривых карэнняў вобаддзя)... і патурыць хударлявую сваю кабылку. (М. Гарэцкі. Ціхая плынь) Параўн.: копани — сані (Насовіч, 245); копанік — выкапаны (нягнуты) полаз (Янкоўскі, II, 91); копанкі — сані, палазы якіх зроблены з выкапанага з коранем дрэва (Юрчанка, 114). Косы наз., мн. Валасы. Падрэзаныя доўгія косы, лоб завостраны дагары, выпуклыя ў бакі круглыя шчокі, ад чаго твар здаецца трохкутнікам. Гэта — каморнік Драздоўскі. (#. Галавач. Рубанаўскі вузел) Параўн.: косы — валасы (Хрэстаматыя, 334; Сцяцко} 81; Сцяшковіч, 238; Шаталава, 84). Коўраты, наз., мн. Вароты. Стары дыміў люлькай і соннымі вачмі глядзеў у той бок, дзе за коўратамі сабраўся каля легкавушак натоўп. (/. Чыгрынаў. Апавяданне без канца) Параўн.: коўраты — вароты (Юрчанка, 114); коўрыты— вароты ў канцы вёскі (Бялькевіч, 230). Крам наз., м. 'і Крама наз., ж. Матэрыя фабрычнага вырабу. — Там, дзе чырвоны сцяг, там савецкая ўласць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
25 👁