Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
Кіях наз., м. Кукурузны пачатак....Мясдовага, можа нават верамейкаўскага гатунку кукуруза, якую вырошчвалі па ўсім Забесяддзі яшчэ з незапомных часоў, нясмела вытыркала з-пад шырокага і настылага, таму ажно крохкага лісця чорна-рыжыя кудлы сваіх кароткіх, але таўсманых кіяхоў... (/. Чы~ грынаў. Плач перапёлкі) Параўн.: кій — пачатак кукурузы (Жыдовіч, II, 81); кіеўкі, кіёўнік — кукуруза, спябло кукурузы (Бялькевіч, 226); кіяк, кіякі — кукуруза, пачатак кукурузы (Янкоўскі, 95); кіях— пачатак кукурузы (Прач, 165). Клочча наз., н. Зборн. Ачоскі з лёну. Міканор сядзеў насупроць, таксама на картапляніку, і спавольнымі, але звычнымі рухамі набіваў самасадам люльку, як некалі клоччам пістаноўку. (А. Кулакоўскі. Тры зоркі) Параўн.: клочо — адходы пры апрацоўцы лёну на шчотцы (Сцяшковіч, 232). Клычанка наз., ж. Мятая салома. Гл. Клочча. Ты, Арцёмка, паглядзеў бы, што ён мне пасобіў — пуню клычанкай накрыў, у кузню да Ягора Вараноўскага схадзіў... (/. Чыгрынаў. Ці бываюць ластаўкі ў выраі?) Параўн.: клыченка — 1) змятая салома, 2) пакулле пі ачоскі (Насовіч. 237); клычанка, клычанне — мятая, блытаная салома (Юрчанка, 112—113). Коварат наз., м. 1. Прыстасаванне ў калодзежы, з дапамогай якога дастаюць ваду. Пачаўся дзень. Зрэдку з вуліцы чутны сталі галасы, скрыпела коваратам студня. (К. Чорны. Спатканне) Глушак пастаяў момант раздумліва, прывязаў каня да штыкету, прайшоў паўз вокны гэты год нефарбаванага дзе-нідзе аблезлага дома — вокны глядзелі на мокры «коварат» моўчкі, няветліва. (/. Мележ. Подых навальніцы) 2. Прыстасаванне, з дапамогай якога зачыняюць вароты. Два дні гахаў сякерай [Міця], але ўсё ж вычасаў шулу для коварата. Цяпер вароты на агарод зачыняюцца. (/. Навуменка. Ведер у соснах) Параўн.: коворот — журавель у калодзежы (Клімчук, 42; Сцяцко, 81); коварацень— кола, на якое наКірзоўкі гл. К ірзачы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 145  ▶