Куды гэта так прыбралася, як на вялікдзень? — пыталася суседка. J — Сама ж кашміроўку завязала, а яшчэ пытае. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка) Параўн.: кашмирка, кашмерка, кушимерка, кашміровая хустка (ДАБМ, карта № 332, с. 943—947); кашмароўка, кашымірка — кашаміравая хустка з прыгожай тканіны (Сакалоўская, 290); касьмироука, казьмяроўка— кашміровая хустка (Жыдовіч, I, 63; Сцяцко, 72; Сцяшковіч, 205). Керкаць дзеясл., незак. Крычаць. Устрывожаныя не ў пару куры керкаюць працяжна i жаласна... (К. Крапіва. Мядзведзічы) Параўн.: кеўкнуць — пікнуць (Жыдовіч, I, 64); кяркаць — каркаць (Сцяшковіч, 264). Кеўчыць дзеясл., незак. Камячыць. Шмігельскі не скрануўся з месца, толькі папяроску мацней стаў жаваць, ужо да палавіны ў роце скеўчыў. (М. Лобан. На парозе будучыні) Параўн.: кіў — рух рукі ці воч (Бялькевіч, 226); коўчыць — 1) мядь, жмакаць, 2) ціснуць, душыць (Янкоўскі, III, 55). Юлзы наз., мн. Цуглі. Беланогага Алесь знайшоў ля кашлатай хвоі на ўзлеску. Распутаў, даў у зубы кілзы, хацеў ускочыць... (/. Хадановіч. Раннія яблыкі) Параўн.: кел — клык, зуб (Гарэцкі, 124). Кілім наз.,м. Дыван (ТСБМ-72, 167). Зноў зіма паслала снежныя кілімы, зажурыла беллю паплавы, лугі. (Я. Трус. Дзесяты падмурак) ...Нібы з валокнаў, ткаўся кілім з рознымі ўзорамі жыцця Крушынскага. (3. Бядуля. Язэп Крушынскі) Параўн.: килимь — вялікі дыван ці лямец (Насовіч, 233); кілім— 1) пакрывала, якое выткана з воўны, 2) посцілка, вытканая з абрэзкаў матэрыі (Сакалоўская, 290). Кірзачы і Кірзоўкі наз., мн. Кірзавыя боты. На парозе стаяў хлопец: у брызентавым плашчы з капюшонам, у кірзачах. (У. Кузьмянкоў. Споведзь) Астап таксама любіць пацепліць свае бакі, потым ссунудца з печы, пазяхаючы, выняць з пячуркі закарэлыя цёпленькія анучы, размяць іх пальцамі, абматаць ногі, пакрэкваючы, нацягнуць кірзоўкі... (Л. Наўроцкі. Снежань
Дадатковыя словы
кйлймь, падмурак)...нібы
8 👁