каўбух, не каўбаса... Усё пойдзе — і дробна, і буйна... (Л. Кудравец. Марута і Зіна) Параўн.: каубух— род каўбасы (Хрэстаматыя, 334), 1) свіны страўнік, 2) жывот (Жыдовіч, III, 62). Кахыкаць дзеясл., незак. Прытворна кашляць. Але Чубар адразу не стаў гукаць — проста спачатку сеў, паклаўшы на ўлонне вінтоўку, а тады пачаў гучна «кахыкаць», не зводзячы пры гэтым прыжмураных вачэй з незнаёмага чалавека. (/. Чыгрынай. Плач перапёлкі) Кацёлкі наз., мн. Сланечнік. Гарод... увесь панікаў пад цяжарам дажджу: кацёлкі, што раслі на бульбоўніку, сагнулі свае шыі і ўтаропіліся неабшалушанымі тварамі ў зямлю, быццам чакалі, што сонца выныраць гэты раз будзе не за вёскай, а тут, паміж градаў. (/. Чыгрынаў. Плач перапёлкі) Параўн.: кацёлка, кацюлка — галава (Жыдовіч, I, 64); кацелышнік — сцябло сланечніка, кацёлка — шапка сланечніка (Бялькевіч, 224). * Качаргёшнік гл. Кавёшнік. Качэргі наз., мн. 1. Агульная назва вілак, чапялы і качаргі. «А малога яшчэ няма?» «Нідзе не дзенецца»,— адказала старая, завінуўшыся з качэргамі. (Ц. Гартны. Сокі цаліны) 2. Качарэжнік. Ён [Клемусь] распытваў пра ўсякія дробязі ў гаворцы з дзякам, курыў звыклыя камсамольскія «пушкі» і цыкаў слінаю праз зубы ў качэргі. (К. Чорны. Зямля) Кашара н а зж. Хлеў. Бывала як выпушчу з кашары, дык яны [цяляты] ідуць за мною, хоць за дзесяць кіламетраў. (А. Кулакоўскі. Тры зоркі) Параўн.: кашара — аўчарня (Насовіч, 250; БРС-62, 386), загарадка для жывёлы (Прач, 165), 1) лёгкае збудаванне на пашы (звычайна з жэрдак), размешчанае на значнай адлегласці ад паселішча і прызначанае для адпачынку статку ў поўдзень і ноччу, 2) вялікі хлеў для авечак, 3) вялікая няўтульная хата (Шур, 174); кышара — загарадка ў пол'і для стаянкі кароў у поўдзень (Бялькевіч, 244). Кашміроўка наз., ж. Кашаміравая хустка (Каспяровіч
Дадатковыя словы
полі
12 👁