Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў (1979). М. В. Абабурка

 ◀  / 145  ▶ 
ямы картопля, стаяў кошык парэзанае ўжо на насенне. (В. Адамчык. Хата) Параўн.: картоплі — бульба (Сцяцко, 76, Сцяшковіч, 221); картопля — бульба (Шатэрнік, 131; Янкоўскі, II, 85; Сцяшковіч, 221; Бялькевіч, 222), бульбіна (Сцяцко, 76); картопель — бульбіна (Янкоўскі, II, 85); картаплянік — бульбяны блін (Жыдовіч, II, 78). Картопля гл. Картоплі. Кары наз., мн. 1. Павозка для снапоў, сена і інш. Шэсць чалавек правілі кары: жніво і ўборка з поля былі блізка. (К. Чорны. Вясна) 2. Калёсы ці сані для перавозкі чаго-небудзь доўгага. А як пачаўся дзень, прыйшлі маёнткавыя чалавек шэсдь з крукамі і сякерамі і расцягнулі па бервяну хату і пачалі класці на параконныя кары. (К. Чорны. Вялікі дзень) Трашчаць, як рассохшыя, кары з казой; трашчаць намаразні, сціснутыя з двух бакоў — знізу і зверху — вязамі... (/. Пташнікаў. Тартак) Параўн.: кары — калёсы для перавозкі снапоў, сена (Каспяровіч, 156), кароткія сані для перавозкі бярвення і інш. (Яўневіч, 30; Зубрыцкі, 139), падсанкі (Бялькевіч, 223), воз з высокай драбінай (Сцяшковіч, 222), параконная павозка (Жыдовіч, II, 78), воз на двух коней (Яшкін, 114). Каток наз., м. 1. Кола ў павозцы (БРС-26, 144; Каспяровіч, 158). Погляд ягоны [Петры] спыніўся на раскрытым, з гнілымі сценамі хляве, на паламаных i без шын катках у калёсах, на раскіданым плоде. (Я. Галавач. Спалох на загонах) 2. Кола вагона. Неяк выяўна зусім адчувалася, як з кожнай хвілінай, з кожным рытмічным перакатам каткоў далее горад, далее яго сумятня i напружанасдь, яго загадкавыя супярэчнасді. (М. Зарэцкі. Сцежкі-дарожкі) Параўн.: котокъ — кола ў калёсах (Насовіч, 249); каток — кола, калясо (Бялькевіч, 223). Каўбух наз., м. Страва, прыгатаваная шляхам начынкі свінога страўніка каўбасным мясам. А добра, Зіначка, як пакрышым, так i добра. Гэта ж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

каўбўх
12 👁
 ◀  / 145  ▶