дзіве — ці то аб зямлі, ці то аб волі. (М. Гарэцкі. Ціхая плынь)
Параўн.: кукобіць, кукобіцца —важдацца, няньчыцца (Юрчанка, 117); кукобіць — песціць, даглядаць (Бялькевіч, 236)
Кулдыкаць і Кульгіцаць дзеясл., незак. Кульгаць.
Але горшая бяда ў тым, што хлопец без нагі — адрэзана ніжэй калена. Кулдыкае чалавек на драўляшцы. (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах) Міканор кульгіцаў, апіраючыся на качарэжку. (А. Кулакоўскі. Тры зоркі)
Параўн.: кулдыбаць — кульгаць, павольна ісці (Насовіч, 268); кулдыкацца — перакульвацца (Гарэцкі, 131; Бялькевіч, 237); кулдыкнуцца — кульнуцца (Янкоўскі, III, 57); кульгік — кульгавая хада (Янкоўскі, II, 94); кулдыкнуцца — упасці, перакуліцца (Бялькевіч, 237).
Кулдыячыць дзеясл., незак. Гаварыць невыразна.
А ў гэты час іх вартаўнік кулдыячыў страшэнна, калечанай расійскай мовай. (М. Зарэцкі. Сцежкі-дарожкі)
Параўн.: кулдыячыць — лепятаць; неразборліва гаварыць (Гарэцкі, 131; Бялькевіч, 237), гаварыць незразумела (Шаталава, 91).
Кулёк наз., м. Верхняя вопратка з даматканага сукна.
Следам за галавой паказаўся і сам мужчына, апрануты ў лапці, шырокае сіняе галіфэ, саматканы суконны кулёк і нейкую жоўта-сінюю форменную шапку. (М. Зарэцкі. Сцежкі-дарожкі)
Параўн.: кулёк — пінжак (Каспяровіч, 170), верхняя мужчынская кароткая вопратка з саматканага сукна (Жыдовіч, I, 70),
Кулідка наз., ж. Булка хлеба.
Падаючы торбу загаварыла: «Я тут хлеба дзве кулідкі паклала. Учора спякла...» (І. Мележ. Людзі на балоце) [Цётку Тэклю] злавілі з шасцю кулідкамі хлеба, калі яна несла іх у мяшку некаму ў лес. (Б. Сачанка. Апошнія і першыя) ...А калі выручыш грошы, купі якую кулідку хлеба... (М. Капыловіч. Па хлеб)
Параўн.: куліда, кулідка — буханка хлеба (Янкоўскі, I, 103; Прач, 166; Вештарт, 386); куліта, кулітка — булка хлеба (Хрэстаматыя, 334), каравай хлеба (Бялькевіч, 237).
74 👁