— Калі ж бо краму няма. З чаго іх зробіш? — выкрыкнула з першага рада Параска. (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка)
Мірончыкі! Ёсць хто дома? Краму дзяшовую прывезлі ў сельпо аднаасобнікам! Ці то вам не трэба яна? (М. Лобан. Гарадок Устронь)
Параўн.: крам — 1) баваўняная куплёная тканіна, звычайна тыпу паркалю, 2) любая фабрычнага вырабу тканіна (Уладзімірская, 223), крамная матэрыя (Бялькевіч, 231); крама — тканіна фабрычнага вырабу (Шаталава, 85).
Крама гл. Крам.
Кручок наз., м. Бутэлька (пустая і поўная) ёмістасцю 0,125 л.
Лабановіч цішком паслаў бабку Параску ў манапольку па кручок гарэлкі, або мярзаўчык, як яго тады называлі. (Я. Колас. На ростанях)
Параўн.: кручок — 1) 1/8 л, 2) бутэлька ёмкасцю ў 1/8 л (Клімчук, 43; Сцяцко, 83).
Крыжак наз., м. Прыстасаванне з дзвюх збітых накрыж палак на версе саламянай страхі.
На ўсім грэбні сядлаюць хату крыжакі, каб вецер не ўздымаў салому. (П. Пестрак. Сустрэнемся на барыкадах)
Параўн.: крыжоўка — крыжавіна (Сцяцко, 83); крыжаванне — скрыжаваныя ўверсе канцы дошак, якія замацоўваюць краі саламянай страхі (Сцяшковіч, 245); крыжак — падстаўка (Сцяшковіч, 245).
Кубёлак наз., м. Кубел, кубелец.
А ты — садзіся. На гэты кубёлак садзіся. (К. Чорны. Вялікі дзень)
Параўн.: кубёлак, кубэлак — кубел (Сцяшковіч, 247); кубёлак — кубелец (Жыдовіч, III, 67).
Кубло наз., н. Гняздо.
«Тата, а каменьчыкі ў кубельца вераб'інае ты паклаў?» — часам ускокваў у хату і пытаўся Валодзька. (М. Ракітны. Такое яе сэрца)
Параўн.: кубло — гняздо птушкі, у тым ліку хатняй; кублец (Янкоўскі, I, 103).
Кукобіць дзеясл., незак. Песціць.
Усё пільней кукобяць думку асмолаўцы аб нейкім
81 👁