кручваецца ланцуг у калодзежы (Сцяшковіч, 245); ковырыты — вароты ў канцы вёскі (Бялькевіч, 229).
Кокаць дзеясл. незак. Утвараць выгук «ко-ко-ко» (пра курэй).
Пятух дзюбаў, што раскідаў вепер (вяпрук), і ўжо без клопату сакатаў і кокаў. (М. Гарэцкі. Зіма)
Параўн.: кокаць, кокацца — квактаць, сакатаць (Юрчанка, 114); кокодакаты — моцна кудахтаць (Клімчук, 42).
Конча прысл. Абавязкова.
Анупрэй сюды выправіў. Кажа, каб ты конча пад раніцу быў там... (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка)
Параўн.: конче (Насовіч, 245), кончы (Каспяровіч, 165), конча (Янкоўскі, I, 99; Бялькевіч, 230; Сцяшковіч, 237; Жыдовіч, II, 82) — абавязкова.
Копанікі наз., мн. Сані, палазы якіх зроблены з выкапанага з карэннем дрэва.
[Асмолавец] прымасціцца рачыкам у дзіравых «копаніках» (санках з не гнутага, а копанага ў лесе з крывых карэнняў вобаддзя)... і патурыць хударлявую сваю кабылку. (М. Гарэцкі. Ціхая плынь)
Параўн.: копани — сані (Насовіч, 245); копанік — выкапаны (нягнуты) полаз (Янкоўскі, II, 91); копанкі — сані, палазы якіх зроблены з выкапанага з коранем дрэва (Юрчанка, 114).
Косы наз., мн. Валасы.
Падрэзаныя доўгія косы, лоб завостраны дагары, выпуклыя ў бакі круглыя шчокі, ад чаго твар здаецца трохкутнікам. Гэта — каморнік Драздоўскі. (П. Галавач. Рубанаўскі вузел)
Параўн.: косы — валасы (Хрэстаматыя, 334; Сцяцко, 81; Сцяшковіч, 238; Шаталава, 84).
Коўраты, наз., мн. Вароты.
Стары дыміў люлькай і соннымі вачмі глядзеў у той бок, дзе за коўратамі сабраўся каля легкавушак натоўп. (І. Чыгрынаў. Апавяданне без канца)
Параўн.: коўраты — вароты (Юрчанка, 114); коўрыты — вароты ў канцы вёскі (Бялькевіч, 230).
Крам наз., м. і Крама наз., ж. Матэрыя фабрычнага вырабу.
— Там, дзе чырвоны сцяг, там савецкая ўласць...
79 👁